Сацыяльнае абслугоўванне. Мы адказваем за пажылых

Важное Соцыум

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

З надыходам халадоў пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю патрабуюць да сябе павышанай увагі і клопату. Якія дадатковыя спосабы іх бяспекі дзейнічаюць?

Пра гэта мы папрасілі расказаць дырэктара ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлану Блашко:

– Асноўнай задачай нашай установы з’яўляецца забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. Падтрымку і садзейнічанне ім у вырашэнні складаных жыццёвых сітуацый заўсёды гатовыя аказаць сацыяльныя работнікі і спецыялісты па сацыяльнай рабоце.

Асаблівая ўвага надаецца адзінокім грамадзянам, якіх на Стаўбцоўшчыне 666 чалавек, а ў цэлым пражываюць у дамах і кватэрах адны прыкладна 4650 пажылых людзей. На даны момант 816 пажылых людзей атрымліваюць комплекс сацыяльных паслуг дома на падставе дагавора, 29 грамадзян карыстаюцца паслугамі сядзелкі.

Эпідэміялагічная сітуацыя скарэкціравала дзейнасць сацыяльнай службы. Сёння спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра стараюцца максімальна інфармаваць адзінокіх грамадзян і тых, хто пражывае адзін, аб  магчымасці пакінуць заяўку на дастаўку прадуктаў харчавання, лекаў і прадметаў першай неабходнасці. Гэтыя заяўкі акумуліруюцца, і арганізуецца іх выкананне дзякуючы сумеснай рабоце з сельскімі саветамі, паштовымі аддзяленнямі, нашымі грамадскімі партнёрамі – Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа і БРСМ.

У гэтыя халодныя дні прапануем пажылым людзям аформіцца на надомнае абслугоўванне. У будныя і выхадныя дні (17 студзеня, 23 студзеня, 24 студзеня) з 09.00 да 17.00 у тэрытарыяльным цэнтры арганізавана работа гарачай тэлефоннай лініі па вырашэнні пытанняў аб дастаўцы прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў.

ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» заклікае ўсіх неабыякавых людзей аказваць дапамогу тым, хто знаходзіцца побач. І гэта датычыць не толькі вашых сваякоў, але і суседзяў, знаёмых. У перыяд моцных маразоў, снегападаў важна захоўваць меры пажарнай бяспекі і правілы дарожнага руху, абмежаваць знаходжанне людзей па-за жыллём. Пажылым грамадзянам неабходна праяўляць асцярожнасць пры выкарыстанні ацяпляльнага абсталявання і электранагравальных прыбораў, пры распальванні печы.

Пажылыя людзі з нецярпеннем чакаюць вашай дапамогі. Адпраўляючыся ў магазін, каб зрабіць пакупкі для сваёй сям’і, пацікаўцеся ў тых, хто жыве побач з вамі, што неабходна ім. Усе кантакты будуйце з захаваннем мер прафілактыкі і бяспекі ад каранавіруснай інфекцыі.

Не будзем забываць, што ад нашай увагі залежыць бяспека пажылых людзей.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *