Алена Райская надаіла звыш 9,5 тысячы кілаграмаў малака

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Алена Райская працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Засулле» ААТ «Каганец».

Не навічок у жывёлагадоўлі, хоць і рупіцца ў таварыстве пяць гадоў. Да таго як уладкавалася на працу ў гаспадарку, напрацавала немалы стаж работы ў данай прафесіі. За мінулы год надаіла ад кожнай каровы сваёй групы 9534 кілаграмы малака і згодна з гэтым паказчыкам заняла другое месца ў таварыстве сярод калег. Увайшла і ў топ-15  аператараў машыннага даення раёна. Алена Канстанцінаўна – вельмі працавітая жанчына. Даручаную работу заўсёды выконвае сумленна. Аб гэтым сведчыць і паказчык. Яна пастаянна сочыць за жывёлай, за станам здароўя кароў. Прыкладае старанне, каб малако, якое пастаўляецца перапрацоўшчыкам, адпавядала толькі найвышэйшаму гатунку. За плённую працу яе неаднаразова ўзнагароджвалі падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункамі. Руплівіцу ўшаноўвала і кіраўніцтва гаспадаркі.

Алена Канстанцінаўна карыстаецца павагай сярод калег. Яна прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў гаспадарцы, і сама прапануе нямала ідэй, якія заўсёды прымаюцца да ведама і затым ажыццяўляюцца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *