Бесперабойная работа тэхнікі – адзін са складальнікаў высокіх ураджаяў

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У рамонтных майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў раёна гэтымі зімовымі днямі вядзецца рамонт тэхнікі.

Галоўны інжынер ААТ «Агранёманскі» Аляксандр Крывель (у цэнтры) абмяркоўвае ход рамонту з механізатарамі Віктарам Семянько (злева) і Казімірам Дамброўскім

Такая работа патрабуе не толькі фінансавых затрат, але і ўпартай працы. Людзі стараюцца. У кожнай гаспадарцы распрацаваны графікі рамонту. Папярэдне былі складзены дэфектныя акты, зроблены заяўкі на запасныя часткі (большасць з іх ужо завезена ў гаспадаркі). Першымі даводзяць да ладу глебаапрацоўчыя агрэгаты: АКШ, плугі, культыватары, дыскатары.

– Лепш за іншых ідуць справы ў даным напрамку ў ААТ «Жацерава», ААТ «Каганец», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Рубяжэвічы» і ААТ «Налібакі Агра», – расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Гаўрык. – На пляцоўках гэтых сельгаставарыстваў ужо стаяць адрамантаваныя і пафарбаваныя сельгасмашыны. У ААТ «Каганец» першымі прыступілі да рамонту камбінаваных пасяўных агрэгатаў, адзін з іх у снежні ўжо паставілі на лінейку гатоўнасці.

Пасля рамонту глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў рамонтнікі прыступяць да аднаўлення машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў, тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў.

Варта адзначыць, што якасная і бесперабойная работа трактароў і сельгасмашын на палях – адзін са складальнікаў высокіх ураджаяў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *