Таленавітыя і актыўныя вучні 11 «Б»

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы» шмат класаў, але сярод іх вылучаецца мой 11 «Б», дзе на павышаным узроўні выкладаюцца руская і англійская мовы. У нашым класе вучацца 28 таленавітых юнакоў і дзяўчат. Нам вельмі пашанцавала з класным кіраўніком. З Веранікай Мікалаеўнай Грыб мы можам параіцца, пагутарыць на любую тэму, абмеркаваць сур’ёзныя пытанні, а часам – проста пасмяяцца.

Вучні нашага класа паспяхова выступаюць на ўсіх этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах, з задавальненнем гуляюць у КВЗ.

Наперадзе вельмі адказны год для ўсіх 11-класнікаў. Кожны з нас плануе паступаць у ВНУ. Спадзяёмся, што веды, якія мы атрымліваем у школе, дапамогуць усім нашым марам здзейсніцца.

Дзмітрый Янушкевіч, вучань 11 класа ДУА»Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы»

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *