Глядзіце пад ногі, не трымайце рукі ў кішэнях

Важное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» заклікае дарослых і дзяцей выконваць простыя правілы, якія дапамогуць знізіць рызыку галалёднага траўматызму.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Выходзячы з пад’езда дома, прыслухайцеся, ці няма зверху падазронага шуму падаючага лёду. Паглядзіце ўверх і ацаніце наяўнасць наледзі або ледзяшоў на даху. Калі ўбачылі пагрозу, неадкладна паведаміце ў камунальныя службы, якія павінны адрэагаваць на ваша паведамленне.

Асаблівую ўвагу варта надаць бяспецы дзяцей. Не пакідайце дзіцячыя каляскі, а таксама аўтамабілі паблізу будынкаў, на карнізах якіх утварыліся ледзяшы і навісае снег. Варта памятаць, што часцей за ўсё ледзяшы ўтвараюцца над вадасцёкамі, таму гэтыя месцы фасадаў дамоў бываюць асабліва небяспечнымі і іх неабходна абыходзіць. Акрамя таго, варта звяртаць увагу на абледзяненне тратуараў. Звычайна пласт наледзі ўтвараецца пад ледзяшамі.

Важна насіць правільны абутак: падбярыце няслізкія боты ці бацінкі з падэшвай на мікрапорыстай аснове. Ад высокіх абцасаў лепш адмовіцца. Пажылым людзям рэкамендуем выкарыстоўваць кій з гумовым наканечнікам ці адмысловую палку з завостранымі шыпамі. Наступаць варта на ўсю падэшву, а ногі злёгку паслабіць у каленях.

Абавязкова глядзіце пад ногі і старайцеся абыходзіць месцы з нахіленай паверхняй. Калі ледзяную «лужыну» абысці немагчыма, то перасоўвайцеся па ёй, як лыжнік, невялікімі плаўнымі крокамі.

Рукі па магчымасці павінны быць свабоднымі (старайцеся не насіць цяжкія сумкі), не трымайце іх у кішэнях – гэта павялічвае верагоднасць падзення.

Калі вы паслізнуліся, прысядзьце, каб знізіць вышыню падзення. У момант падзення паспрабуйце згрупавацца і, перакаціўшыся, змякчыць удар аб зямлю.

Паліна ВЫСОЦКАЯ, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *