Будучыя праграмісты і IT-геніі – з дзіцячага садка

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

Нашай установе адукацыi «Дзiцячы сад № 8 г. Стоўбцы» выпала ўнiкальная магчымасць паўдзельнічаць у абласным педагагiчным праекце «Развіццё інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту сродкамі алгарытмікі» па адукацыйнай праграме Парка высокiх тэхналогiй «Iнфарматыка без разеткi». Праграма ўнікальная: яна выпрацавана на аснове перадавога вопыту Расіі, Еўропы, ЗША і адаптавана для нашых дзіцячых садкоў.

Усяго ў Мiнскай вобласцi толькi 10 устаноў дашкольнай адукацыi атрымалi такую магчымасць. Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі старэйшых груп за чатыры месяцы працы над праектам нашы педагогі прайшлі два курсы анлайн-навучання на базе Парка высокіх тэхналогій. Педагогi здалi два экзаменацыйныя icпыты, шмат тэстаў, а таксама паўдзельнiчалi ў конкурсе «Iнфарматыка без разеткi», арганізатарамі якога выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій». Па вынiках конкурсу за актыўны ўдзел ва ўсiх намiнацыях наш сад быў узнагароджаны сувенiрнай прадукцыяй з лагатыпам праекта.

Загадчыца дзіцячага сада № 8 г. Стоўбцы Анастасія Зорына з падарункам ад арганізатараў конкурсу

Што ж сабой уяўляе педагагiчны праект «Iнфарматыка без разеткi» i ў чым яго ўнiкальнасць i карысць для дзяцей?  Эксперты лічаць, што многія важныя паняцці інфарматыкі можна і трэба ўводзіць без выкарыстання камп’ютара. І пачынаць знаёмства з інфарматыкай неабходна ўжо ў дашкольным узросце.

Важна сфарміраваць у дзяцей уменне думаць лагічна яшчэ да таго, як яны пачнуць сваё навучанне ў школе. Праца над праектам стварае цесную сувязь з інфарматыкай. Выхаванцы знаёмяцца з такiмi аперацыямi, як адмоўе з часцiцай «не», праўдзiвыя i непраўдзiвыя выказваннi, адмаўленне па аналогii, лагiчная аперацыя «I», знаёмства з элементамi кадзіравання (кадзіраванне i дэкадзіраванне iнфармацыi) i iнш.

Калi гаварыць пра планаванне i падрыхтоўку самiх заняткаў, то гэта патрабуе ад педагога засяроджанасцi, працавiтасцi, кемлiвасцi. Гульнявыя комплексы распрацаваны Паркам высокiх тэхналогiй. Вялікая роля ў падрыхтоўцы да заняткаў адводзіцца нагляднаму матэрыялу.

Наша мэта – развiць у выхаванцаў уменне мыслiць, як камп’ютар, ствараць новы прадукт, знаходзiць правiльнае рашэнне ў розных сiтуацыях шляхам аналiзу. Хачу адзначыць яшчэ адну важную асаблiвасць: праект выхоўвае ў дзяцей жаданне дапамагаць адзiн аднаму ў выкананнi калектыўнага задання, спрыяе большаму зблiжэнню выхаванцаў, наладжванню сяброўскiх зносiн.

У ходзе нашага праекта ў дзяцей фармiруюцца падыходы да вырашэння розных практычных задач. А гэта i будзе сродкам эфектыўнага педагагiчнага ўздзеяння на iнтэлектуальнае развiцце выхаванцаў дашкольнага ўзросту.

Надзея Радзiвановiч, выхавальнiк дашкольнай адукацыi ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *