Для паспяховага правядзення веснавой сяўбы гаспадаркам раёна неабходна назапасіць і ўнесці ў глебу 15 040 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў.

Забяспечанасць усімі відамі NPK складае 24 працэнты да патрэбнасці. Больш за іншыя сельгаспрадпрыемствы мае мінеральных тукаў ААТ «Вялікі Двор», амаль палову да неабходнай колькасці. Гэтымі днямі агранамічныя службы гаспадарак завозяць самастойна, праз рай- і аблаграсэрвісы азотныя ўгнаенні з ААТ «Гродна Азот». За студзень набыта 439 тон дзеючага рэчыва пры патрэбнасці 816 тон.
Надзея БАТАЛКА