Міхаіл Мамайка: «Важна ведаць гісторыю, каб берагчы дасягнутае»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага. Напярэдадні гэтай падзеі дэлегаты і вядомыя людзі Стаўбцоўшчыны дзеляцца сваімі думкамі аб форуме.

Міхаіл МАМАЙКА, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»:

– Прыемна, што мяне дэлегавалі на такі важны, лёсавызначальны для краіны форум, дзе будуць вырашацца найважнейшыя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, развіцця эканомікі. Гэта гонар для мяне. У такім маштабным мерапрыемстве буду прымаць удзел упершыню. Ускладаю на яго вялікія надзеі, бо на Усебеларускі народны сход прыедуць прадстаўнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі. І кожны зможа сказаць аб тым, што яго хвалюе. Як ветэран вайны ў Афганістане лічу, што трэба абавязкова абмеркаваць на народным сходзе пытанне датэрміновага выхаду на пенсію воінаў-інтэрнацыяналістаў з ліку сяржанцкага і радавога саставу, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях. Гэта актуальна асабліва для тых, хто быў паранены або цяжка перахварэў. Іх засталося не многа. Было б таксама справядліва, каб год службы залічваўся ім у працоўны стаж за тры.

Як настаўніку хацелася б, каб у школах больш увагі ўдзялялася гісторыі развіцця нашай рэспублікі, як яна паступова аднаўлялася апошнія дваццаць шэсць гадоў і стала адной з лепшых краін для жыцця людзей. А таксама – патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Каб моладзь разумела: трэба берагчы тое, што ў нас ёсць. І самае галоўнае – каб былі мір і стабільнасць. Усе мы хочам жыць у незалежнай моцнай дзяржаве. Аснова гэтага – захаванне суверэнітэту і ўмацаванне нацыянальнай бяспекі.

Падрыхтавала Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *