Аб’яўлены пераможцы конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро» «Белай Русі» – 2020″

Важное Культура

image_pdfimage_print

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро» «Белай Русі» – 2020″.

Яго ўдзельнікі прадстаўлялі творчыя работы ў жанры эсэ на тэму «Міфы і легенды Беларусі». Пераможцамі ў намінацыі «Навучэнец» сталі чацвёра канкурсантаў дзяржаўных устаноў адукацыі раёна. Першыя месцы прысуджаны Дзмітрыю Судніку (СШ № 3 г. Стоўбцы) і Максіму Прыгожаму (Дзераўнянская СШ), другое – Мілане Шчэцька (СШ № 3 г. Стоўбцы) і трэція – Алегу Бараноўскаму (Вішнявецкая СШ) і Ільі Чэрніку (Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа). У намінацыі «Аматар» другое месца заняла Дар’я Слабодчыкава (Налібацкая СШ). Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі ад Стаўбцоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *