«Непатрэбная» маска, няякасная ўборка

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

У Стоўбцах праведзены маніторынг аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, прадпрыемстваў і ўстаноў па пытаннях выканання санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне каранавіруснай інфекцыі.

Не абышлося без парушэнняў, у выніку чаго былі не толькі выдадзены рэкамендацыі па іх ухіленні, але і прыменены штрафныя санкцыі.

Да прыкладу, патрабавалася абнаўленне сацыяльнай разметкі (не менш за 1,5 метра) для дыстанцыравання пакупнікоў у зоне разлікаў у магазінах «Маркет» (ПГУП «ЯварПлюс»), «Мясны пачастунак» (ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат»), ПГУП «Наш перекресток», ІП К. А. Шкода.

У магазіне № 11 СВК «Агракамбінат «Сноў» выяўлена няякаснае правядзенне вільготнай уборкі (неабходна рабіць яе з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыі згодна з інструкцыяй па прымяненні), і, акрамя таго, яго работнікамі ігнаравалася патрабаванне аб выкарыстанні сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання. У дачыненні да гэтага гандлёвага аб’екта распачаты адміністрацыйны працэс.

На службовую асобу ААТ «Стаўбцоўская ПМК» накладзены штраф у памеры тры базавыя велічыні за факты парушэння правілаў выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы супрацоўнікамі прадпрыемства, а таксама няякаснае правядзенне штодзённай вільготнай уборкі і дэзынфекцыі памяшканняў, у тым ліку санітарна-бытавых, і месцаў агульнага карыстання.

Парушэнні, звязаныя з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыі падчас вільготнай уборкі памяшканняў, зафіксаваны і ў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», у сувязі з чым  накіравана хадайніцтва аб прыцягненні вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

Але ёсць і іншыя прыклады. У строгай дакладнасці выконваюцца ўсе метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі ў ДЭУ № 62, на Стаўбцоўскім участку паштовай сувязі, на хлебапрыёмным участку.

У цэлым работнікі аб’ектаў, дзе ажыццяўляўся маніторынг,  забяспечаны ў поўным аб’ёме сродкамі індывідуальнай аховы, антысептыкамі і сродкамі дэзынфекцыі. Наладжаны штодзённы кантроль за тэмпературай цела супрацоўнікаў (вядзецца журнал тэрмаметрыі). Паўсюдна распрацаваны планы арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, для азнаямлення прапануюцца памяткі і іншы інфармацыйны матэрыял.

Выкананне ўсіх выдадзеных рэкамендацый знаходзіцца на кантролі санітарнай службы.

Таццяна ЦЕНІШАВА, загадчыца аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *