На Стаўбцоўшчыне пачалася вакцынацыя ад COVID-19

Важное Медыцына Соцыум

image_pdfimage_print

Ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» паступілі першыя 300 доз вакцыны ад COVID-19. Вакцынацыя бясплатная, і пачалася яна з тых, хто найбольш схільны да заражэння, – з медыцынскіх работнікаў.

– Працэс вакцынавання арганізаваны ў кабінеце № 105 паліклінікі з панядзелка па пятніцу (з 14 да 16 гадзін). Перад прафілактычнай прышчэпкай ажыццяўляецца агляд пацыента медыцынскай сястрой і ўрачом. Неабходныя тры ўмовы – жаданне пацыента зрабіць прышчэпку, паказанні да гэтага і адсутнасць супрацьпаказанняў. Адразу пасля прышчэпкі за пацыентам наладжана медыцынскае назіранне на працягу не менш як паўгадзіны, – расказала намеснік галоўнага ўрача Часлава Уласік.

Вакцынацыя праходзіць у два этапы. У прыватнасці другі этап, ці рэвакцынацыя, наступіць праз 21 дзень пасля ўвядзення прышчэпкі. У прышчэпачным кабінеце пацыентам уручаюць памяткі.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, да канца вясны плануецца прышчапіць больш за мільён жыхароў краіны, а да канца 2021 года – больш за 5,5 мільёна. У першую чаргу прышчэпліваюць медыкаў, педагогаў і сацыяльныя работнікаў. Пры паступленні наступных партый вакцыны зрабіць прышчэпку змогуць усе жадаючыя.

На даны момант выкарыстоўваецца расійская вакцына «Спутник V» (Гам-КОВІД-Вак), якая зарэгістравана ў Беларусі. У Расіі яна ўжо масава прымяняецца, і, згодна з апошнімі данымі, мае высокую, на ўзроўні 91,4 працэнта, эфектыўнасць супраць хваробы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *