Напярэдадні Ражджаства Хрыстовага ў рэдакцыі газеты «Прамень» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Вобразы мілыя ронага краю».

Па выніках галасавання рэдакцыйнага журы першае месца заняла фотааматар Аліна Ліхачэўская. Яна атрымала карціну і грамату.
Анатоль Жылко і Сяргей Новікаў атрымалі прадметы, якія спатрэбяцца ў быце, – чайны домік і фрэнч-прэс. Для Марты Дубінец і Васіля Зянько таксама падрыхтаваны прызы – прыгожая скарбонка і навагодні кубак.

Удзельнікі фотаконкурсу адзначаюць: «Вельмі прыемна, што газета арганізавала такі фотаконкурс. Мы стараліся падабраць для яго адметны кадр».

Віншуем пераможцаў! Жадаем у новым годзе здароўя, радасці і натхнення.
Наперадзе, дарагія чытачы, вас чакаюць новыя конкурсы.
Марына КУТАС
Фота Наталлі КЛЫГАЧ