Таццяна Белановіч: «Надзяліць адпаведнымі паўнамоцтвамі сельскія выканаўчыя камітэты і не толькі»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага. Напярэдадні гэтай падзеі дэлегаты і вядомыя людзі Стаўбцоўшчыны дзеляцца сваімі думкамі аб форуме. Старшыня Вішнявецкага сельвыканкама Таццяна Белановіч:

– Я ўпершыню ўдзельнічаю ва Усебеларускім народным сходзе. Лічу, што гэтая падзея мае вялікае значэнне для нашай краіны. Я хацела б унесці наступныя прапановы для разгляду на Усебеларускім народным сходзе:

– на заканадаўчым узроўні павысіць ролю і значэнне калектыўных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС) у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, развіцця падведамасных адміністрацыйных тэрыторый, г. зн. надзяліць адпаведнымі паўнамоцтвамі сельскія выканаўчыя камітэты, даць імправа прыняцця рашэнняў (з улікам меркавання грамадзян) аб першачарговым правядзенні работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вуліц, уключаючы пытанні пракладкі водаправода, газіфікацыі, асфальтавання і іншыя пытанні жыццезабеспячэння грамадзян. Пры фарміраванні бюджэту раёна ў адпаведнасці з папярэдняй заяўкай КОТГС прадугледзець выдзяленне на гэтыя мэты фінансавых сродкаў;

– выпрацаваць механізм стварэння спецыяльных фондаў, сродкі якіх будуць накіроўвацца на развіццё тэрыторый сельсаветаў, і фінансаваць цікавыя ідэі, праекты, прапанаваныя іх жыхарамі, з дапамогай чаго актывізуецца грамадзянская ініцыятыва;

– распрацаваць і зацвердзіць, унёсшы ў Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні норму, якая тычыцца статусу старасты сельскага населенага пункта, пры гэтым прадугледзець формы матэрыяльнай і маральнай зацікаўленасці;

– скасаваць Савет дэпутатаў пярвічнага ўзроўню, бо дэпутацкі корпус пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў з прычыны службовага статусу большасці дэпутатаў і абмежаваных фінансава-матэрыяльных магчымасцяў не мае істотнага ўплыву на працэсы, якія адбываюцца ў сацыяльным паўсядзённым жыцці аднавяскоўцаў, на аказанне рэальнай дапамогі ў вырашэнні іх зваротаў;

– стварыць палітычную партыю, якая адлюстроўвае інтарэсы і памкненні большасці сацыяльных груп, павысіць яе аўтарытэт сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтавала Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *