Створаны кааператыў медыкаў

VI Всебелорусское народное собрание Главное Медыцына

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» створаны жыллёва-будаўнічы кааператыў на 60 кватэр для паляпшэння жыллёвых умоў работнікаў. На даны момант ажыццяўляецца выбар падраднай арганізацыі для праектавання дома.

У калектыве медыкаў зацікаўлены ў замацаванні маладых спецыялістаў, прыцягненні высокакваліфікаваных кадраў. Невыпадкова, што ў 2017 годзе былі рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю інтэрнат для маладых спецыялістаў на 24 месцы і дзве кватэры. У 2018–2019 гадах па хадайніцтве кіраўніцтва Стаўбцоўскай ЦРБ былі выдзелены для ўрачоў пяць арэндных кватэр.

Медыкі сёння знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, таму значная падтрымка ім аказваецца не толькі ў жыллёвым пытанні. Яны працуюць напружана, нярэдка без выхадных, таму тэмп росту заработнай платы ў медыцынскага персаналу склаў у 2020 годзе каля 150 працэнтаў да ўзроўню 2019 года.

Пр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *