Амбіцыйныя планы маторнікаў

VI Всебелорусское народное собрание Важное Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Планы стаўбцоўскіх маторабудаўнікоў на 2021 год – рэалізаваць 125 кампрэсарных станцый, у тым ліку 79 – на экспарт.

Ужо ў першым месяцы новага года намечана адгрузіць дзесяць станцый аднаму са сваіх асноўных дылераў – гандлёваму дому Мінскага маторнага завода ў Расійскай Федэрацыі.

– Планы амбіцыйныя, але рэальныя, пры тым што захоўваецца жорсткая канкурэнцыя як на замежным, так і на ўнутраным рынках, – падкрэслівае начальнік камерцыйнага аддзела Віктар Круглік. – Шукаем спосабы, каб аптымізаваць якасць і цану на сваю прадукцыю.

У вытворцаў у новым годзе шмат розных задумак. Адна з іх – завяршыць распрацоўку станцыіпрадукцыйнасцю 12 м3 з ціскам 10 атмасфер, запатрабаваную на буравых устаноўках, газамагістралях і інш., і выпусціць яе доследны ўзор.

На цяперашні момант у мадэльным радзе 13 розных мадэляў станцый. Такім чынам стаўбцоўскія маторабудаўнікі забяспечылі выкананне рэспубліканскай праграмы імпартазамяшчэння кампрэсарных станцый з дызельным прыводам. Якасць іх прадукцыі гарантуюць кампрэсарныя блокі ад нямецкай кампаніі Rotorcomp і прыводы ад дызеляў вытворчасці ММЗ.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *