Грамадская прыемная дазваляе выказацца і ўнесці прапановы

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

Грамадская прыёмная, якая працуе ў Стоўбцах, дазваляе выслухаць кожнага жыхара і вырашыць надзённыя праблемы.

Жыхарка вёскі Кляцішча Аксана Ціхановіч просіць абсталяваць аўтобусны крыты прыпынак у населеным пункце. Таццяна Шчэцька з Заямнага выказалася пра тое, што не заўсёды можна дазваніцца ў рэгістратуру Стаўбцоўскай ЦРБ па дзеючых тэлефонах. Стаўбчанка Наталля Дрозд прапанавала разгледзець магчымасць аўтобуснага прыпынку каля дзіцячага сада № 3 г. Стоўбцы.
Усе гэтыя пытанні ўзяты на кантроль.
Што ўжо вырашана? Так, рамонт вуліцы Зарэчнай у Стоўбцах і вуліцы Заходняй у вёсцы Церабейнае будзе ажыццяўляцца ў спрыяльны для гэтага перыяд. Магазін у вёсцы Літва павінен пачаць работу ў найбліжэйшы час. Па інфармацыі дырэктара аўтапарка, аўтобус з большай умяшчальнасцю па маршруце Заямнае – Стоўбцы будзе курсіраваць пасля рамонту.
Што тычыцца звароту жыхаркі Стоўбцаў па перанясенні дарожнага знака на перакрыжаванні вуліц Танкістаў і Вечаркевіча, наконт забароны стаянкі аўтамабіляў каля адміністрацыйнага будынка інспекцыі па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне, а таксама па пытанні стаянкі паблізу магазіна «Таццяна», Стаўбцоўскі РАУС даў наступныя адказы. Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху адпавядаюць прад’яўленым патрабаванням. Прыняты меры па абмежаванні стаянкі транспартных сродкаў каля адміністрацыйнага будынка інспекцыі па падатках і зборах шляхам прымянення малых архітэктурных формаў. Паблізу магазіна «Таццяна» ёсць парковачная кішэня, якая прызначана для абслугоўвання данага гандлёвага аб’екта і яго наведвальнікаў, падстаў для забароны паркоўкі ва ўказаным месцы няма.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *