Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Главное Пожарная безопасность Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблена сем адзнак аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Радзівон Пазняк, Вікторыя Мурашка, Павел Камаеў, Марыя Высоцкая, Васіліса Лугаўская і Цімур Франевіч.

 

У пажарнай часці згадалі загаранне аўтамабіля «Фольксваген-гольф», прыпаркаванага на аўтастаянцы побач з магазінам «Еўраопт» на вуліцы Ленінскай у Стоўбцах. Папярэдняя прычына здарэння – аварыйны рэжым работы электраправодкі. Раніцай 19 студзеня ўспыхнуў дом у Шашках – з-за перакалу печы пашкоджаны перагародка і ўнутраная драўляная аддзелка пакоя.

 

Міліцыяй атрымана 87 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у шасці з іх устаноўлены падазроныя. Група зламыснікаў выкрала з двара два рулоны сеткі-«рабіцы». З кватэры стаўбчанкі зніклі 1700 рублёў.

 

Суд асудзіў да 7,5 года зняволення ў выпраўленчай установе ва ўмовах строгага рэжыму  са штрафам 2160 рублёў 43-гадовага жыхара Дзераўной, раней неаднойчы судзімага, за разбой, учынены паўторна. Таксама да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння як да асобы, якая хварэе на хранічны алкагалізм, і спагнана на карысць пацярпелай нанесеная шкода ў памеры 72 рублёў. Чатыры сямейныя скандалісты – жыхары Мархачоўшчыны, Шашкоў, Лубяня і Стоўбцаў – пакараны штрафамі ад 87 рублёў да 116 рублёў, а жыхарка Засулля атрымала сем сутак арышту – за высвятленне адносін з сужыцелем.

 

«Хуткая» атрымала 269 выклікаў, у тым ліку шэсць – да асоб з алкагольным ап’яненнем. У трох выпадках медыкі пры выездзе не знайшлі на месцы тых, да каго былі экстранныя выклікі.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *