Зберажэм наш дом – Беларусь

VI Всебелорусское народное собрание Важное

image_pdfimage_print

2021 год аб’яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства. Ужо ў першыя тыдні новага года ў ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» стартавала тэматычная акцыя. У яе рамках ладзіліся адкрыты дыялог, літаратурна-музычная кампазіцыя, выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці, інтэрактыўны круглы стол «За моцную і квітнеючую Беларусь».

Што такое мір і спакой у тваім доме, які завецца Беларуссю, лепш за ўсіх ведаюць тыя, хто пражывае ў доме-інтэрнаце. Яны, ветэраны вайны і працы,  шмат зведалі ў жыцці. Сёння яны цікавяцца падзеямі ў нашай краіне і маюць уласную грамадзянскую пазіцыю, якую і выказалі падчас адкрытага дыялогу. Да іх далучыліся моладзь, валанцёры, члены пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, якая дзейнічае ў доме-інтэрнаце. Удзельнікамі дыялогу быў вывучаны шырокі спектр меркаванняў, атрыманы адказы на пастаўленыя пытанні.

Вялікі зарад яднання атрымалі ўсе падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі, якая складалася з аўтарскіх вершаў, музычных твораў. На выстаўцы ўразілі не толькі цікавыя работы і кампазіцыі, але і майстар-клас па мастацкім роспісе. Ладзілася абарона індывідуальных мастацкіх праектаў.

За інтэрактыўным круглым сталом былі акрэслены актуальныя тэмы, і сярод іх – увасабленне ідэй моладзі ў жыццё, мірнае развіццё краіны, вырашэнне пытанняў і праблем, якія хвалююць людзей.

Ацэньваючы значнасць акцыі і дыялогавай пляцоўкі, сфарміраванай у сацыяльнай установе ў Год народнага адзінства, нельга не бачыць іх духоўна-маральны змест, у цэнтры якога – павага да грамадзян сталага веку, да іх мудрасці і пункту гледжання.

Паслухаем удзельнікаў адкрытага дыялогу «2021 год – Год народнага адзінства».

Ганна Пяшкова, спецыяліст па кадрах ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»:

– 2020 год быў своеасаблівым, прасякнутым клопатам чалавецтва пра здароўе. Мы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае не хочам. І трэба пастарацца, каб 2021-шы стаў годам народнага адзінства, дружбы і ўзаемаразумення. Мы абавязкова створым Беларусь будучыні, і яна будзе лепшай за сённяшнюю. Няхай гэты год пройдзе пад знакам міру, спакою і дабрабыту. Беларускі народ заслугоўвае таго, каб самастойна вырашаць свой лёс, рухацца па шляху кансалідацыі і прагрэсу.

 

Адкрыты дыялог – асаблівы фармат для зносін, добрая магчымасць падзяліцца думкамі і набрацца вопыту. Мы бачым, што моцныя мы толькі тады, калі адзіныя, калі – усе разам. З разуменнем гэтага будзем ісці да народнага адзінства, грамадзянскага міру і згоды.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *