Навучальныя ўстановы – сучасныя і бяспечныя

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Сістэма адукацыі ўдасканальваецца і імкнецца стварыць аптымальныя ўмовы для развіцця кожнага дзіцяці. Якія вынікі работы ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна за 2020 год і задачы на 2021 год? Гэтае пытанне адрасуем начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміле Стонька.

– Разгледзім два асноўныя паказчыкі, якія забяспечваюць бяспеку і сучаснасць устаноў адукацыі, – адзначыла Людміла Мар’янаўна.

Першы – гэта бягучы і капітальны рамонты будынкаў, прывядзенне памяшканняў у адпаведнасць з пажарнымі і санітарна-гігіенічнымі нормамі. Выкананы работы па рамонце харчовых блокаў у дзвюх установах, фае і калідораў – у дзвюх установах, праведзены бягучы рамонт дахаў у пяці ўстановах. Заменены аконныя праёмы і адноўлены дзвярныя праёмы ў дзевяці ўстановах. Зроблены рамонт асвятлення ў 27 установах. Выкананы рамонт фасада ў Налібацкім дзіцячым садзе, Рубяжэвіцкай СШ, праведзена добраўпарадкаванне пешаходных дарожак у чатырох установах. Зроблены рамонт харчблокаў у яслях-садзе № 7 г. Стоўбцы, Коласаўскай СШ.

Другі паказчык – набыццё сучаснага абсталявання, вучнёўскай мэблі, надворнага абсталявання, школьных аўтобусаў, халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, камп’ютарных класаў. У 2020 годзе закуплены тры школьныя аўтобусы, тры камп’ютарныя класы, 10 адзінак халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, 36 камплектаў мэблі ў абедзенныя залы ў тры ўстановы, 113 камплектаў мэблі для вучняў і настаўнікаў, дзіцячая мэбля ў дзіцячыя сады, адзін інтэрактыўны стол, адна ценявая павець. У раён пастаўлена 18 мультыбордаў. Спонсарская і шэфская дапамога была аказана ўстановам адукацыі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Напрыклад, ААТ «Жацерава» выкананы падрыхтоўчыя работы ў фае ДУА «Горкаўская сярэдняя школа», ААТ «Дзераўное» – частковы рамонт фасада ў ДУА «Дзераўнянская сярэдняя школа» і інш. Сярод шэфскіх арганізацый хочацца адзначыць ААТ «Каганец», якое набыло дзіцячую і гульнявую мэблю, цацкі для Засульскага дзіцячага сада, вучнёўскую мэблю для Засульскай СШ.

Акрамя сродкаў спонсараў і шэфаў установы адукацыі праводзяць работу па прыцягненні сродкаў папячыцельскіх саветаў устаноў. Грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне папячыцельскага савета, фарміруюцца на аснове добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, залічаных на бягучы рахунак паводле ўліку іншых дзяржаўных сродкаў. Сродкі, якія паступілі на рахунак устаноў адукацыі, былі накіраваны на падрыхтоўку гэтых устаноў да новага навучальнага года, набыццё сродкаў для дэзынфекцыі, мэблі, цацак, абсталявання STEAM-класа ў СШ № 2 г. Стоўбцы. Таксама набыты LEGO-набор, што дасць магчымасць адкрыць STEAM-клас у дашкольнай установе.

У адпаведнасці з маніторынгам Камітэта дзяржаўнага кантролю, неабходна ўхіліць 152 парушэнні, за 2020 год выканана 125. Таксама неабходна зрабіць рамонт бегавых дарожак у васьмі ўстановах адукацыі, стадыёна гімназіі № 1 г. Стоўбцы, абследаванне 15 устаноў спецыялізаванымі арганізацыямі.

Згодна з Планам мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей на 2020–2021 гады запланавана 28 мерапрыемстваў: на 2020 год – 12 (усе яны выкананы), на 2021 год – 16 мерапрыемстваў, выкананы – пяць.

У сувязі са зношанасцю камп’ютарных класаў неабходна набыць чатыры класы ў 2021 годзе. Таксама патрэбна набыць 10 адзінак халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, правесці рамонт двух харчблокаў.

Каб вырашыць даныя задачы, неабходна больш за 500 тыс. руб. для правядзення бягучых рамонтаў і 300 тыс. руб. – для набыцця абсталявання, транспарту, камп’ютарнай тэхнікі.

Пр

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *