Адкрыты дыялог: «Гавораць ветэраны вайны і працы»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

Часлаў Шыдлоўскі, ветэран працы:

– Наш дыялог нагадвае пра неабходнасць бескарыслівай любові да бліжняга, тварэння дабра і міласэрнасці, дасягнення ўзаемаразумення і згуртаванасці ў нашым агульным доме. Гэта новы фармат зносін з ветэранамі, які заклікае да духоўнага абнаўлення. Дзяржаўная падтрымка суправаджае кожнага з нас на працягу жыцця, а палітыка ў нашай краіне ажыццяўляецца ў інтарэсах людзей.

 

Валянціна Бітэль, ветэран працы:

– Добра, што арганізаваны шырокі грамадскі дыялог, дзе можна грунтоўна пагаварыць наконт таго, як будаваць жыццё далей. І, нягледзячы на цяжкасці, якіх хапала ў 2020 годзе, давайце заставацца ўстойлівымі, глядзець у заўтра з аптымізмам, ведаць мінулае, валодаць цяперашнім, ствараць будучыню, мець гонар за Беларусь. Ніколі не забуду, як чатыры гады таму наш дом-інтэрнат наведаў Прэзідэнт, якога я бязмерна цаню і паважаю.

 

Мікалай Бразгоўка, ветэран працы, былы непаўналетні вязень фашысцкага канцлагера:

– Скажам шчыра: час цяпер няпросты. І будучыня нашай краіны залежыць ад кожнага з нас. Бо сёння мала прапанаваць ідэю – важна разумець, як яе ажыццявіць дзеля развіцця Беларусі. Намі пройдзены вялікі шлях, створана прыгожая рэспубліка, якой усе мы ганарымся. І ёсць заклапочанасць тым, як зберагчы гэты здабытак народа і зрабіць яго яшчэ больш прывабным для наступных пакаленняў.

 

Софія Садоўская, ветэран працы:

– У душы кожнага чалавека мае вялікае значэнне патрыятызм. Гэта патрэба заўсёды і пры любых абставінах адстойваць сваю Радзіму. Нашаму народу ўласцівыя справядлівасць, дабро і міласэрнасць. Думаю, ініцыятыўных людзей трэба больш актыўна ўключаць у жыццё грамадства і дзяржавы. Мы, беларусы, з’яўляемся прыкладам для ўсіх краін. Няма нідзе такога міру і згоды, як у Беларусі. Хачу, каб будучы год быў лепшым – і ён будзе лепшым!

 

Варвара Юрчанка, ветэран працы:

– Я з’яўляюся ўраджэнкай Ра-сійскай Федэрацыі, але больш за два дзясяткі гадоў пражываю ў Рэспубліцы Беларусь. Лепшых умоў, чым у Беларусі, я не бачыла і нават не магу ўявіць. У цяперашні час знаходжуся на дзяржаўным забеспячэнні ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце. Тут створаны выдатныя ўмовы для жыцця ветэранаў, у гэтым праяўляецца клопат дзяржавы аб пажылых людзях. І ў мяне асаблівы гонар за Беларусь і за дом-інтэрнат, які дае шанц на годную старасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *