Насустрач першай гільзе

Інвестпраект Нумары

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кацярыніч.

У суправаджэнні старшыні райвыканкама Юрый Горлава, а таксама генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода Мікалая Лобача і дырэктара філіяла Анатоля Молчана міністр пабываў на будаўнічай пляцоўцы і пазнаёміўся з ходам узвядзення новага, унікальнага для нашай рэспублікі, завода высокатрывалага чыгуннага ліцця.

На даны момант на будаўнічай пляцоўцы завяршаюцца работы па ўстаноўцы новага абсталявання. Яго выраб ажыццяўляўся па заяўцы ў замежных краінах, шэф-мантаж вялі нямецкія спецыялісты фірмы «Юнкер». Ужо ў верасні – кастрычніку бягучага года на ім плануецца выпусціць першую прадукцыю –  гільзу. Аднак для завяршэння першага этапа будаўніцтва неабходны сродкі ў памеры 22-х мільярдаў рублёў. Як было адзначана падчас сустрэчы, з боку міністэрства прамысловасці будзе аказана  дапамога.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *