Станіслаў Грышан: «Растлумачваем пра змяненні тарыфаў на электраэнергію»

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 года № 795 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 1166″ з 1 студзеня 2021 года ўстаноўлены новыя тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Гэта паслужыла падставай для сустрэчы з намеснікам начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Станіславам Грышаном.

– Станіслаў Генадзьевіч, скажыце, які асноўны тарыф на электрычную энергію ў жылых дамах (кватэрах), што абсталяваны электрычнымі плітамі, а таксама пры іх адсутнасці?

– Цяпер асноўны тарыф на даную катэгорыю складае 0,1778 руб. за 1 кВт/г замест 0,1616 руб., а пры адсутнасці электрычнай пліты – 0,2092 руб. (раней – 0,1901 руб.).

– Сярод асноўных тарыфаў ёсць і такая «пазіцыя», калі электрычная энергія выкарыстоўваецца для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), якія не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, а дадаткова абсталяваны электрычнымі плітамі і маюць агульны прыбор індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі. Колькі ў гэтым выпадку каштуе электраэнергія?

– У такім выпадку з 1 студзеня па 31 мая ўключна аднаставачны тарыф складае 0,0894 руб. за 1 кВт/г (быў 0,0834 руб.), а з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 0,0909 руб.

– Вядома, што цяпер дзейнічае, як кажуць ў народзе, тарыф «тры капейкі». Яго таксама закранулі змены?

– Безумоўна. З 1 студзеня па 31 мая ўключна – 0,0374 руб. за 1 кВт/г, а з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 0,0398 руб.

– На якую лічбу яшчэ хацелася б звярнуць увагу спажыўцоў электраэнергіі?

– Важным у гэтых змяненнях з’яўляецца аднаставачны тарыф, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат (у тым ліку ў частцы выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб  ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння). Цяпер ён складае 0,23 руб. за 1 кВт/г, раней – 0,2090 руб. Таксама існуе тарыф для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай  (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш за 5 кВт: у гадзіны мінімальных нагрузак (з 23.00 да 06.00) каштуе 0,122 руб. за 1 кВт/г, у астатні час сутак – 0,2266 руб. за 1 кВт/г. Змяненні закранулі і дыферэнцыраваныя тарыфы па розных перыядах сутак, таму ў кожнай канкрэтнай сітуацыі, калі ўзнікаюць нейкія пытанні, рэкамендую звяртацца да нашых спецыялістаў, якія заўсёды кампетэнтна дадуць неабходную кансультацыю. Тэлефон для даведак – 7-33-30.

Марына КУТАС, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *