Каманда са Стоўбцаў – у фінале

Важное Спорт

image_pdfimage_print

16–17 студзеня ў ФАКу г. Стоўбцы адбыліся гульні першага этапу Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе. За выхад у фінал змагаліся пяць камандаў: «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы), каманды са Стаўбцоўскага, Нясвіжскага, Дзяржынскага раёнаў і Фаніпаля («МІФ»).

Па выніках матчаў, набраўшы максімальна 12 ачкоў і заняўшы першае месца, у фінал выйшла каманда «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы). Другое месца належыць ФК «МІФ» з Фаніпаля. Трэцяе месца займае каманда Нясвіжскага раёна, чацвёртае – Стаўбцоўскага. Пятае месца належыць камандзе з Дзяржынскага раёна.

Фінал пройдзе 30–31 студзеня ў г. Барысаве. Кубак Мінскай вобласці па міні-футболе паміж сабой будуць аспрэчваць пяць клубаў: 1. МФК «Бярэзіна» (Барысаў). 2. МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы). 3. ЛАК «Іва» (Маладзечна). 4. Каманда Любанскага раёна. 5. Каманда Клецкага раёна.

P.S. МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) у чацвёртым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе (першая ліга Рэспублікі Беларусь) сустрэнецца на выездзе з камандай МФК «Бярэзіна» (Барысаў) у суботу, 23 студзеня, у 15.00 у ФАКу.

30–31 студзеня адбудзецца першы этап першынства Мінскай вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў. У розыгрышы прызавых месцаў задзейнічана 16 камандаў, якія падзелены на чатыры групы. Сапернікамі каманды Стаўбцоўскага раёна будуць клубы з Уздзенскага, Дзяржынскага, Капыльскага раёнаў. Пажадаем ветэранам упэўнена выйсці ў фінал спаборніцтваў.

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *