16-17 студзеня 2021 года на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУ “ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна” прайшлі папярэднія гульні Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе.
У групе “Д” удзел прынялі каманды ДРБУ-135 (Стоўбцы), МіФ-2334 (Фаніпаль), Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Дзяржынскі раёны. Пераможцай групавога этапа і ўладальнікам права гуляць у фінале вобласці стала стаўбцоўская каманда – ДРБУ-135. Астатнія каманды ў заліковай табліцы размясціліся наступным чынам: МіФ-2334 (Фаніпаль) – другое месца, Нясвіжскі раён – трэцяе месца, Стаўбцоўскі раён – чацвёртае месца, Дзяржынскі раён – пятае месца.
30-31 студзеня 2021 года ў Барысаве адбудуцца фінальныя гульні Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе. Сапернікамі стаўбчан стануць каманды Берэзіна (Барысаўскі раён), ЛСК “ІВА” (Маладзечна), Любанскі раён і Клецкі раёны.
Жадаем нашым футбалістам поспехаў у фінальнай стадыі спаборніцтваў.
Ксенія РУБІН, фота аўтара