Дзераўнянскія валейбалісты заваявалі сярэбраныя медалі

Главное Спорт

image_pdfimage_print

Пачатак новага 2021 года стаў паспяховым для валейбалістаў Дзераўнянскай ДЮСШ прафсаюзаў. Яны сталі прызёрамі абласных спаборніцтваў.

14-16 студзеня ў Салігорску праходзілі абласныя “Алімпійскія Дні Моладзі” па валейболу сярод юнакоў 2004-2006 года нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд з Мінскай вобласці: Салігорскага, Слуцкага, Нясвіжскага, Клецкага, Пухавічскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў.

Па выніках жараб’ёўкі каманды былі падзелены на дзве падгрупы па чатыры каманды. Дзераўнянскія валейбалісты супернічалі з камандамі Слуцкага, Нясвіжскага, Вілейскага раёнаў. Упэўнена пройдзячы папярэдні этап нашы валейбалісты выйшлі ў полуфінал разам з камандамі Салігорскага, Слуцкага, Клецкага раёнаў.

У барацьбе за выхад у фінал дзераўнянскія валейбалісты сустрэліся з клетчанамі, дзе перамаглі з лікам 2-0.

У фінале нашым валейбалістам супрацьстаяла каманда салігорскага “Шахцера”. У настойлівай і захватываючай гульні навучэнцы Дзераўнянскай ДЮСШ саступілі заняўшы другое прызавое месца і заваяваўшы сярэбраныя медалі.

За каманду Дзераўняскай ДЮСШ прафсаюзаў гулялі – Аляксандр Калошыч, Максім Валадзько, Ягор Дзям’янка, Павел Калодзінскі, Сяргей Далідовіч, Вадім Мішук, Ілля Ванагель, Аляксан6др Карневіч, Алег Чарняўскі, Аляксандр Трасцянка, Мікіта Новік. Рыхтаваў каманду Віктар Гаптар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *