Марафон Марыны

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Якую адлегласць вы зможаце адолець за дзве з паловай гадзіны? Хутчэй за ўсё сустрэчнымі пытаннямі будуць: на аўтамабілі, цягніку, якім іншым відзе транспарту? А як удакладненне будзе нечаканым: бягом! Марыне Даманцэвіч пакараюцца за гэты час 42 з лішнім кіламетры. Акурат такая дыстанцыя класічнага марафонскага бегу – віду  лёгкаатлетычнай праграмы, падуладнага, безумоўна, спартсменам фізічна моцным, валявым, самаахвярным. Бо спаборніцтвы –  гэта, можна сказаць, экзамен. А папярэднічаюць яму рэгулярныя трэніроўкі, на якіх трэба таксама з максімальна высокай хуткасцю прабягаць дзясяткі кіламетраў.

Выходзіць, на такое шчыраванне здольны і прадстаўніцы не скажаш тут слабога полу.

Сваё чарговае выступленне член зборнай Беларусі Марына Даманцэвіч завяршыла, як сама лічыць, не надта ўдала: васямнаццатае месца. Але калі ўявіць, што ззаду засталося яшчэ больш чым паўсотні канкурэнтак, і што спаборніцтвы былі вельмі прадстаўнічымі – чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы… Прызёры марафонскага забегу ў швейцарскім Цюрыху – францужанка К. Дойн, італьянка В. Странеа і партугалка Дж. Аўгуста –  паказалі на фінішы час прыкладна 2 гадзіны 25 хвілін, з разрывам у секунды. Марына адстала ад іх на 7-8 мінут. Што ж, будуць новыя старты.

Асаблівая размова пра беларускую спартсменку таму, што яна наша зямлячка. Марына Карніцкая-Даманцэвіч з’яўляецца гонарам Дзераўнянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Цяпер жыве ў Мінску, неаднаразова з’яўлялася пераможцай міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Ф. ФЯДОТАЎ

 

ДРУЖЫНА З РАЙГАЗА

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, які размяшчаецца ў  Барысаўскім раёне, адбыліся абласныя спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шаснаццаць камандаў. Ад нашага раёна выступала каманда раённага ўчастка газавай гаспадаркі «Стоўбцырайгаз», якая па выніках трох відаў спаборніцтваў заняла  чацвёртае месца. Кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выказвае ўдзячнасць дырэктару Івану Шпілеўскаму і непасрэдным удзельнікам мерапрыемства за высокую прафесійную падрыхтоўку каманды.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *