Валерый Пугач: «Патрэбна захаваць традыцыі»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

I Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага. Напярэдадні гэтай падзеі дэлегаты і вядомыя людзі Стаўбцоўшчыны дзеляцца сваімі думкамі аб форуме.

Валерый Пугач нарадзіўся ў вёсцы Харытонава Стаўбцоўскага раёна. У 1994 годзе быў прызваны ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. У 1999 годзе закончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Працаваў выкладчыкам па класу акардэона ў Шашкоўскай дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры i мастацтваў. З 2007 года назначаны дырэктарам Старасвержанскага цэнтра культуры. З 2019 года – дырэктар Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры. Жанаты, выхоўвае двух сыноў. Валерый Тадэвушавіч – намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА»Белая Русь», дэпутат Старасвержанскага сельскага Савета. У 2019 годзе яго партрэт быў занесены на раённую дошку гонару. За сваю дзейнасць не раз узнагароджваўся граматамі аблвыканкама і райвыканкама.

Слова – дырэктару раённага цэнтра культуры Валерыю Пугачу:

– Для мяне, як прадстаўніка сферы культуры, Усебеларускі народны сход мае асаблiвае значэнне. Лічу, што патрэбна больш увагі надаваць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, што дазволіць умацоўваць эканоміку краіны. Культура – гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас. У нашым цэнтры культуры заўсёды праводзілася шмат канцэртаў, фестываляў, выстаў. Цяпер у сувязі з пандэміяй ёсць некаторыя абмежаванні. Аднак прыдумваем альтэрнатыўныя формы, якія дазваляюць стаўбчанам стаць бліжэй да мастацтва.

Лічу, што ў цяперашні час важна фінансава падтрымліваць творчыя калектывы, дапамагаць у аднаўленні традыцый і звычаяў беларускага народа, а таксама працягваць работу па рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў.

Мяне таксама хвалюе пытанне падтрымкі маладых спецыялістаў, якія прыходзяць працаваць у сферу культуры. Часцей за ўсё ў іх шмат цікавых ідэй, якія чакаюць рэалізацыі, але адсутнасць даступнага жылля, невялікая заработная плата вымушае іх пакідаць рэгіёны і самасцвярджацца ў вялікіх гарадах або ўвогуле ў іншых сферах дзейнасці.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *