Грамадская прыёмная: пачуць кожнага і дапамагчы

VI Всебелорусское народное собрание Важное

image_pdfimage_print

Кожны жыхар Стаўбцоўшчыны можа выкарыстаць магчымасць задаць пытанне або агучыць праблему, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную.

Ідэі, прапановы можна адрасаваць асабіста або па тэлефоне прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, раённай улады, устаноў сацыяльнай сферы і інш. Таксама можна ўнесці свае прапановы і па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Так, жыхарка Стоўбцаў выказала прапановы па добраўпарадкаванні вуліцы Сацыялістычнай і завулка Сацыялістычнага. Таксама паступілі тэлефанаванні наконт аднаўлення рэйсаў маршрута аўтобуса Стоўбцы – Кляцішча, якія былі адменены раней, і расчыстцы ад снега вуліц у Стоўбцах.

У сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама даведваемся пра разгляд пытанняў, якія ўзнімаліся раней у грамадскай прыёмнай. Так, наконт звароту жыхаркі з Атцэды ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дало адказ: пенсія вылічана правільна і падстаў для яе пераразліку па дакументах, якія ёсць у пенсіённай справе, няма.

Усе пытанні бяруцца на кантроль і па магчымасці вырашаюцца. Галоўнае ў іх – пачуць адзін аднаго і разам шукаць шляхі вырашэння.

Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *