
Днём 28 студзеня зафіксавана надзвычайнае здарэнне ў філіяле ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы.
У адным з цэхаў адбыўся выбух. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Каментарый па гэтаму факту дала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Алена Крупеніна:
— Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Асоба злоснае хуліганства”) па факту несанкцыянаванага ўкідвання снегу ў індукцыйную печ, што выклікала выбух у памяшканні цэха філіяла. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы трое жыхароў г.Стоўбцы – мужчыны ва ўзросце 38, 35 і 26 гадоў. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.
Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ