ПАДЗЕІ І ЗДАРЭННІ
ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Цімур Валадзько, Раман Кажэвіч, Карына Ваўчок, Марыя Мазур, Назар Арцеменка, Аліса Саўко, Віялета Петрашкевіч, Арцём Бохан і Леў Цвяткоў.
Пракуратурай раёна ў ходзе нагляду выяўлены парушэнні ветэрынарна-санітарных правіл на малочнатаварных фермах ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». У адрас кіраўнікоў вынесены прадпісанні.
У пажарнай часці згадалі загаранне дома па вуліцы Зялёнай у Стоўбцах, у выніку чаго пашкоджаны сцяна і маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – парушэнні пры эксплуатацыі электраабсталявання.
Міліцыяй зарэгістравана 131 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 12 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя. У Наваколасаве нецвярозы грабежнік, прымяніўшы насілле, завалодаў бутэлькай гарэлкі.
ДАІ выявіла 84 парушэнні правілаў дарожнага руху.
«Хуткая» атрымала 312 выклікаў.
Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ