Наступствы цыклона «Ларс» ліквідуюць у Стоўбцах

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Вядуцца работы па ачыстцы вуліц горада

Цыклон «Ларс», які наведаў на гэтым тыдні Беларусь, пакінуў свае сляды і на Стаўбцоўшчыне.

26–27 студзеня моцныя снегапады выклікалі адключэнне электрычнасці ў 433 дамах жыхароў раёна (Пільніца, Рудьня Пільнянская, Пруды, Дзяражнае, Ніўнае, Мешычы, Цеснавая). Нечакана абясточанымі аказаліся і дзве малочнатаварныя фермы – у Прудах і Ніўным. Дзякуючы аператыўным дзеянням работнікаў Стаўбцоўскага РЭС  электрычнасць на фермах з’явілася на працягу гадзіны, у дамах вяскоўцаў – праз 2,5 гадзіны.

Днём 27 студзеня паступіла паведамленне аб аварыйнай сітуацыі на сетках водазабеспячэння на вуліцах Цэнтральнай і Энгельса ў Стоўбцах, у выніку якой засталіся без вады жыльцы 11 шматпавярховых дамоў (530 кватэр), а таксама дзіцячы сад № 7. Водазабеспячэнне было адноўлена прыкладна праз гадзіну 40 мінут.

У сувязі з экстрэмальнымі ўмовамі надвор’я (выпала  8-12 см снегу) раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях вядзецца маніторынг стану дарог.  Супрацоўнікі РАНС заўважаюць, што крытычных сітуацый не назіраецца. Для ўборкі снегу і апрацоўкі дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі задзейнічана 36 адзінак тэхнікі. Дарожныя арганізацыі, камунальная і іншыя службы праінфармаваны пра неабходнасць утрымання тэхнікі ў спраўным стане, наяўнасць запасаў гаруча-змазачных матэрыялаў і супрацьгалалёдных рэагентаў, гатоўнасць дзяжурных вадзіцеляў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *