Моладзь ДУА «Шашкоўская сярэдняя школа» далучылася да акцыі «Уберем снег вместе».

Снегапады стварылі пэўныя цяжкасці людзям, якія жывуць ва ўласных дамах. Валанцёры нашай школы пастаянна дапамагаюць адзінокім пажылым людзям, інвалідам. Валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» адправіўся ў госці да жыхаркі аграгарадка Шашкі Лідзіі Іванаўны Стонька, якая пражывае адна ў доме па вуліцы Цэнтральнай. Улічваючы ўмовы надвор’я, хлопцы займаліся ўборкай снегу каля дома і на двары. Валанцёры прынеслі дровы, дапамаглі па гаспадарцы. Яны прызналіся, што праца пайшла на карысць і даставіла масу прыемных эмоцый.
У зімні перыяд шашкоўскія школьнікі будуць і далей дапамагаць тым, каму гэта неабходна, гатовы падтрымаць установы аховы здароўя, чые намаганні накіраваны на барацьбу з каранавірусам. Акцыя працягнецца да канца зімняга перыяду.
Таццяна КОПАЧ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шашкоўская сярэдняя школа»