У грамадскай прыемнай абмяркоўваюць добраўпарадкаванне, якасць вады і не толькі

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягвае працаваць грамадская прыёмная. У асноўным грамадзяне звяртаюцца з пытаннямі, якія тычацца добраўпарадкавання, якасці пітной вады, аўтобуснага руху і інш.

Так, у мінулую суботу жыхар Стоўбцаў Канстанцін Лапко звярнуўся ў грамадкую прыёмную з пытаннямі наконт добраўпарадкавання вуліц Першамайскай і Наднёманскай у Стоўбцах. Таксама Канстанцін Мікалаевіч звярнуў увагу на наступны факт: у пойме ракі Нёман была стаянка першабытных людзей, таму

неабходна адзначыць данае месца. Паступіў зварот і наконт дрэннай якасці хлеба, які выпякае Стаўбцоўскі філіял Мінскага абласнога спажывецкага таварыства. Жыхарка вёскі Слабодка Святлана Скурат просіць дапамогі ў спілоўванні старых дрэў, таму што пры наліпанні снега на галінкі пачынаюцца праблемы з электразабеспячэннем. Соф’я Мар’юшыч з Дзераўной падняла пытанне наконт вяртання праграмы для веруючых каталіцкай канфесіі, якая гучала па Беларускім радыё ў нядзелю ў 08.15. Алена Грыгаровіч з Аталезі скардзілася на дрэнную якасць пітной вады. Стаўбчанін Вікенцій Белановіч выказаў прапанову абсталяваць дзіцячую спартыўную міні-пляцоўку з антывандальным абсталяваннем па вуліцы Падлеснай. Жыхары вёскі Мікалаеўшчына просяць па магчымасці ўрэгуляваць час пасажырапатоку са Стоўбцаў у іх вёску.

Усе пытанні ўзяты на кантроль.

«Якія звароты разгледжаны?» – такое пытанне адрасуем у сектар па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Наконт пытання жыхаркі аг. Заямнае Стаўбцоўская ЦРБ праінфармавала: тэлефонныя звароты ад грамадзян прымаюцца рэгістратарамі ў рабочы час рэгістратуры, працуюць пяць тэлефонных ліній (два гарадскія тэлефоны, мабільны і два ўнутраныя тэлефоны). На ўваходныя тэлефонныя званкі рэгістратары адказваюць своечасова.

Вы хочаце задаць пытанне або агучыць праблему, унесці прапановы па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Звяртайцеся ў грамадскую прыёмную, размешчаную па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 28. Графік работы: у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00. Тэлефануйце на нумар 4-27-59.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *