Каб рацыён не шкодзіў, а дапамагаў імунітэту

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Загадчык аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Настасся Косава нагадвае: «Мы павінны памятаць, што нельга ўвесці адзін кампанент у рацыён і спадзявацца, што гэта нейкім чынам дазволіць нам не заразіцца. Наша харчаванне павінна быць комплекснае і рацыянальнае».

Наш рацыён павінен утрымліваць дастатковую колькасць асноўных нутрыентаў – бялкі, тлушчы, вугляводы, мікра- і макраэлементы, вітаміны. Штодзень мы мусім ужываць шэсць відаў прадуктаў. Гэта зерневыя (крупы і макарона), агародніна, малочнакіслыя прадукты, мяса (а таксама птушка і рыба), тлушчы і вада.

У перыяд пад’ёму захваральнасці ні ў якім разе нельга недаацэньваць агародніну і садавіну, якія з’яўляюцца крыніцай вітамінаў, мікра- і макраэлементаў, складаных вугляводаў – клятчаткі. Асабліва карысныя жоўты перац, спаржа, вішня, каперсы, якія багатыя на гліцын. А ён даказаў сваю актыўнасць у дачыненні да вірусаў. Не трэба забываць пра цыбулю і часнок, а таксама імбір – аналаг нашага часнаку, гэта прыродныя імунамадулятары. Яшчэ адзін прыродны стымулятар імуннай сістэмы – куркума, дакладней, куркумін, які там утрымліваецца. Лімон, чорныя парэчкі, шыпшына, журавіны, квашаная капуста, балгарскі перац у вялікай колькасці ўтрымліваюць вітамін С.

Малочнакіслыя прадукты важныя для падтрымання і аднаўлення біяфлоры нашага кішэчніка. Мяса, птушка і рыба з’яўляюцца крыніцай бялку, які ўдзельнічае ў сінтэзе імунных бялкоў. Неабходныя і тлушчы, хоць многія цяпер імкнуцца скараціць іх ужыванне. У рацыёне павінны быць і вада, а таксама морсы і

іншыя напіткі, якія ўтрымліваюць вітаміны. А вось прадукты, не ўласцівыя для нашага рацыёну, у перыяд павышэння захваральнасці лепш не ўжываць, каб дадаткова не напружваць арганізм.

Калі вы пачынаеце хварэць, рацыён павінен быць максімальна паўнацэнны. Бялкі, тлушчы і вугляводы ў дастатковай колькасці, максімум агародніны і садавіны, кісламалочныя прадукты, а таксама варта дадаць вітамінныя комплексы.

Калі вы хварэеце, рацыён павінен быць максімальна беражлівы, бо ўсе сілы арганізм аддае на работу імуннай сістэмы. Ежа павінна быць прыгатаваная адпаведным чынам, у прыватнасці, на пары, а яе прыёмы павінны быць частыя. Важна выключыць алкаголь, каўбасныя вырабы і ўсё тое, што ўтрымлівае вялікую колькасць спецый. А вось ужыванне вадкасці трэба павялічыць, гэта не толькі вада, але і свежыя сокі, морсы, чай з ліпай, мёдам, шалфеем, шыпшынай, багатымі на вітамін С.

Калі вы ідзяце на папраўку, неабходна падтрымаць кішэчнік пасля ўжывання супрацьвірусных і антыбактэрыяльных прэпаратаў. І тут на дапамогу прыйдуць кісламалочныя прадукты. Можна дадаваць агародніну і садавіну, тлустыя віды рыбы, яйкі.

– У перыяд пад’ёму захваральнасці важна адмовіцца ад дыет і пастарацца зрабіць свой рацыён разнастайным і збалансаваным, – рэзюмавала Настасся Косава.

Паводле матэрыялаў газеты «Звязда»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *