У грамадскую прыёмную – па дапамогу

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

У Стоўбцах працягвае працаваць грамадская прыёмная, якая дазваляе выслухаць кожнага жыхара і вырашыць надзённыя праблемы.

Жыхарка Рубяжэвічаў Ніна Кавалеўская занепакоена тым, што ў Стаўбцоўскім РКБА ўжо некаторы час па тэхнічных прычынах не працуе пральня. Стаўбчанін Міхаіл Гайко задаў такое пытанне: «Калі будзе праведзена рэканструкцыя водаправода па вуліцы Мічурына?» Міхаіл Андрыенка са Стоўбцаў лічыць, што прыйшоў час замяніць аконныя рамы на лесвічных пляцоўках у доме № 3 па вуліцы Энгельса. Жыхарка Стоўбцаў Галіна Гарох просіць правесці ямачны рамонт на дарозе па вуліцы Ракасоўскага. Таксама паступілі тэлефанаванні ад грамадзян, якія тычыліся правілаў перавозкі небяспечных грузаў па вуліцах Камуністычнай і Гагарына ў Стоўбцах, пасыпкі дарог пясчана-саляной сумессю, у якой пападаюцца вялікія камяні, спілоўвання аварыйнага дрэва.

Стаўбцоўскі райвыканкам разгледзеў звароты жыхароў Аталезі і Дзяўгоў. Будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады ў аг. Аталезь запланавана на 2023 год. Транспартнае абслугоўванне вёскі Дзяўгі ажыццяўляецца маршрутнымі аўтобусамі філіяла «Аўтамабільны парк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс», Стоўбцы – Ціскаўшчына і Стоўбцы – Рочавічы. Згодна з інфармацыяй дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс», арганізацыі дадатковых маршрутаў праз вёску Дзяўгі ў найбліжэйшы час не плануецца.

Аўтамабільны парк № 17 і УП «Стаўбцоўскае АКС» разгледзелі зварот жыхаркі Стоўбцаў наконт абсталявання прыпыначнага пункта па вул. Першамайскай (каля дзіцячага сада № 3 г. Стоўбцы). У выніку выезду на месца прадстаўнікоў гэтых арганізацый устаноўлена: даны прыпынак не можа быць арганізаваны па прычыне таго, што ён не прадугледжаны на аўтамабільнай дарозе, а вадзіцель аўтобуса не мае права выконваць пасадку і высадку пасажыраў у неабсталяваным месцы.

Нагадваем адрас грамадскай прыёмнай: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 28. Графік работы: у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00. Тэлефануйце на нумар 4-27-59.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *