Аляксандр Пашкевіч: «Працуем і змяняем сваё жыццё»

VI Всебелорусское народное собрание Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Дырэктар ААТ «Стаўбцоўская ПМК», дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пашкевіч упэўнены, што ў калектыве няма нічога больш важнага, як чуць голас сваіх работнікаў. Імі, працаўнікамі, ствараецца дабрабыт не толькі прадпрыемства, але і раёна, краіны ў цэлым.

Кіраўніцтва ПМК узяло за правіла праводзіць штомесяц сустрэчы, адкрытыя дыялогі на вытворчых участках. На іх гучаць пытанні, а таксама прапановы, пажаданні. І, трэба сказаць, такі абмен думкамі прыносіць плён.

– Завяршылі мінулы год без страт і ў бягучым плануем працаваць прыбыткова. Развіваем запатрабаваныя паслугі, выпускаем прадукцыю, якая карыстаецца попытам у вяскоўцаў. Набываем сучасную тэхніку. Своечасова выплачваем заработную плату. Забяспечылі работнікаў спецадзеннем і неабходнымі для работы прыстасаваннямі, інструментам, а з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі – антысептыкамі і сродкамі для дэзынфекцыі. Зроблены рамонты ў бытавых памяшканнях. Усе пытанні стараемся вырашаць аператыўна, каб праца людзей была зручнай і камфортнай, – удакладняе Аляксандр Пашкевіч.

З размовы даведваемся, што ААТ «Стаўбцоўская ПМК» нядаўна асвоіла рамонт воданапорных вежаў, якія ўтрымліваюцца сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. «Пээмкоўцы» гатовы выехаць у любую гаспадарку, у тым ліку за межамі раёна.

Для сельгасвытворцаў тут выпускаюць воданагравальнікі на цвёрдым паліве, рэкуператары цяпла да халадзільных установак. Гэтую прадукцыю з задавальненнем бярэ на рэалізацыю ТАА «Цэнтр азонабяспечных тэхналогій», з якім у ПМК наладжана цеснае супрацоўніцтва.

«Пээмкоўцы» выконваюць заяўкі адносна вырабу элементаў добраўпарадкавання, малых архітэктурных формаў, неабходных для аздаблення гарадоў і сельскіх населеных пунктаў.

Цікавімся ў Аляксандра Пашкевіча: «З якім настроем пачаўся на прадпрыемстве новы вытворчы год?»

– Калектыў ПМК невялікі, складаецца з 60 чалавек. Кожны работнік настроены працаваць эфектыўна, якасна. Сярэдні памер заробку – 1130 рублёў, і ён  напрамую залежыць ад кваліфікацыі і выкананага аб’ёму работ. У калектыве сфарміраваўся касцяк, многія нашы работнікі – універсальныя спецыялісты.

Кожны па жаданні можа бясплатна наведваць басейн і атрымліваць розныя аздараўленчыя паслугі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Стоўбцы. Тым, хто захварэў на каранавірус, выплачваецца дапамога ў памеры 50 рублёў. Гэта ўжо работа прафсаюзнай арганізацыі на прадпрыемстве.

Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Пашкевіч выказвае сваю падтрымку далейшаму развіццю рэгіёнаў нашай краіны, далучаецца да таго, каб у Беларусі былі мір і стабільнасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *