
Каранавіруснай інфекцыяй можна кіраваць. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу.
Ён нагадаў, што колькасць новых выпадкаў COVID-19 ва ўсім свеце зніжаецца ўжо трэці тыдзень запар. І хоць ёсць краіны з ростам захваральнасці, на глабальным узроўні гэта з’яўляецца абнадзейлівай навіной. Пры гэтым Тэдрас Гебрэесус нагадаў, што свет ужо сутыкаўся са зніжэннем захваральнасці на каранавірусную інфекцыю, і тады краіны занадта хутка здымалі абмежаванні, а людзі аслаблялі пільнасць.
Паводле матэрыялаў газеты «Звязда»