Падзеі і здарэнні за тыдзень

Важное Падзеі і здарэнні Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатыры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Цімафей Сушкевіч, Мікіта Марзалюк, Ягор Пукач і Аліна Тумановіч.

 

У пажарнай часці згадалі выезд у Наваколасава, дзе на вуліцы ўспыхнуў аўтамабіль «Аўдзі». Агнём пашкоджаны маторны адсек. Прычына здарэння высвятляецца.

 

Міліцыяй узбуджана дзевяць крымінальных спраў. Невядомы выкраў з дома па вуліцы Міцкевіча ў Стоўбцах залатыя вырабы на агульную суму не менш за 2000 рублёў. На вуліцы Сасновай у Стоўбцах знікла паліва з бака грузавога аўтамабіля.

 

Суд асудзіў 43-гадовага жыхара Дзераўной, раней шмат разоў судзімага, які паўторна пранік у чужое жыллё і ўчыніў там разбой, да 7,5 года турэмнага зняволення ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам на 2160 рублёў. Да яго таксама прыменены прымусовыя меры лячэння ад алкагольнай залежнасці.

 

ДАІ выявіла 69 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – п’яны вадзіцель і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 14 недысцыплінаваных пешаходаў. 4 лютага ў 07.45 на 2-м км аўтадарогі Новы Свержань – Любкаўшчына –Жыгалкі, паблізу аздараўленчага лагера «Церамок», адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі шэсць чалавек. Двое сярод іх – дзеці, вучні 2 класа гімназіі № 1 і СШ № 3 г. Стоўбцы. Ва ўмовах мяцеліцы легкавы аўтамабіль «Вольва», за рулём якога была жанчына 1988 года нараджэння, вынесла на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з грузавым аўтамабілем МАЗ. ДАІ звяртае ўвагу на тое, што вадзіцелям падчас руху неабходна ўлічваць умовы надвор’я і стан праезджай часткі, каб пазбегнуць заносаў, а таксама перавозіць пасажыраў згодна з устаноўленымі правіламі.

 

«Хуткая»  атрымала 261 выклік.

 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *