У панядзелак, 1-га верасня, у 14.00 на гарадскім стадыёне «Юнацтва» пройдзе прафілактычная акцыя – «У цэнтры ўвагі – дзеці», прыўрочаная да Дня ведаў. У праграме: спартландыя з уручэннем прызоў; выступленне вучнёўскіх творчых калектываў; дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі з падачай пены і вады, паказам работы гідраўлічнага інструменту і аўтаматычнага каленчатага пад’ёмніка.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае на стадыён усіх жыхароў раёна разам з дзецьмі!