Сяргей Шэсцель, дэлегат УНС: «У цэнтры ўвагі – клопат пра чалавека»

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу мы пацікавіліся ў жыхароў Стаўбцоўшчыны, што значыць для іх гэты форум і якіх рашэнняў яны ад яго  чакаюць.

Сяргей Шэсцель, старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу:

– Усебеларускі народны сход, які пачынае сваю работу заўтра, – гэта найважнейшы элемент палітычнага жыцця краіны і сведчанне народаўладдзя. Яго ўдзельнікі – прадстаўнікі ўсіх раёнаў Рэспублікі Беларусь, якія будуць абмяркоўваць асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021–2025 гады, напрамкі грамадска-палітычнага развіцця.

Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі – гэта шчаслівыя сем’і, моцныя рэгіёны, развіццё ІТ-сферы, дзяржаўна-прыватнае партнёрства. У цэнтры ўвагі – клопат пра чалавека, захаванне яго правоў і сацыяльных гарантый, развіццё эканомікі, бо толькі пры моцнай эканоміцы магчыма павышэнне дабрабыту.

Спадзяюся, што будзе абмеркаваны важны для Саветаў дэпутатаў напрамак – унясенне змяненняў у Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. На маю думку, неабходна пашырыць паўнамоцтвы саветаў пярвічнага ўзроўню, а гэта значыць сельскіх Саветаў дэпутатаў, і вырашыць пытанне з фарміраваннем і напаўненнем іх бюджэту, каб была магчымасць аператыўна выконваць актуальныя задачы.

У названым законе варта замацаваць статус старасты сельскага населенага пункта.  Спадзяюся, што будзе разгледжана тэма перадачы некаторых паўнамоцтваў ад Прэзідэнта абласным выканаўчым камітэтам для вырашэння асобных зямельных пытанняў (напрыклад, за кошт зямель сельскагаспадарчага прызначэння і ляснога фонду пашыраць грамадзянскія могілкі, будаваць аб’язныя дарогі і г. д.). Наспелі змяненні і ў выбарчай сістэме, каб ажывіць палітычнае жыццё краіны.

Кожнаму з нас неабходна сумленна працаваць на сваім месцы, пераадольваць  рознагалоссі, узаемадзейнічаць, каб  рос дабрабыт народа. Невыпадкова, што 2021 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *