Свята першага званка

Адукацыя Нумары

У панядзелак, 1 верасня, у 22 установах сістэмы сярэдняй адукацыі раёна пройдуць урачыстасці, прыўрочаныя да Дня ведаў і пачатку новага навучальнага года.

4425 вучняў сядуць за парты ў нашым раёне, 422 з іх атрымліваюць гімназічную адукацыю.

Першы ўрок у новым навучальным годзе ва ўсіх школах адбудзецца па тэме «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны». У класы будуць запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адбудуцца іншыя цікавыя сустрэчы. На такой добрай патрыятычнай хвалі возьме старт новы навучальны год. У добрае плаванне, карабель ведаў!

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *