Старшыня раённай  арганізацыі ветэранаў: «Размова на форуме павінна быць шчырай»

VI Всебелорусское народное собрание Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу мы пацікавіліся ў жыхароў Стаўбцоўшчыны, што значыць для іх гэты форум і якіх рашэнняў яны ад яго  чакаюць.

Наталля Лапко, старшыня раённай  арганізацыі ветэранаў:

– Чакаем Усебеларускі народны сход, дзе збяруцца лепшыя людзі з розных абласцей Беларусі, прафесіяналы ў сваіх сферах дзейнасці, і спадзяёмся, што на гэтым форуме будуць прыняты такія рашэнні, якія задаволяць усе катэгорыі насельніцтва і аб’яднаюць нас, дадуць імпульс для стварэння, далейшага развіцця. Беларусы заўсёды былі добразычлівым народам, які працай даказаў сваю годнасць. І моладзь ад прынятых на форуме рашэнняў павінна ўбачыць перспектыву для сябе і адчуць гордасць за родную краіну.

Хацелася б, каб была нададзена ўвага пытанням сацыяльнай абароны пажылога насельніцтва, у прыватнасці, былі прадугледжаны льготы адносна медыцынскага абслугоўвання і набыцця лекаў не толькі для ветэранаў вайны, людзей з інваліднасцю, але і ветэранаў працы.

Хочацца пажадаць міру ўсім беларусам. Усе нашы рэзервы і рэсурсы – унутры краіны і нас саміх. Мы павінны перажыць выпрабаванні, зрабіць для сябе пэўныя ўрокі і рухацца наперад. І тут не можа быць абыякавых, гэта датычыць кожнага з нас.

Размова на форуме павінна быць шчырай, каб удзельнікі  пачулі адзін аднаго і зразумелі, што для нас галоўнае. А гэта – мір і стабільнасць. Павінна быць моцная эканоміка. Толькі разуменне і дыялог, гатоўнасць ісці на кампрамісы здольныя вырашыць грамадскія праблемы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *