Жывём са словам Коласа

Важное Культура

image_pdfimage_print

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла выстаўка-прэзентацыя серыі кніг Якуба Коласа для дзяцей. Гэта творы «Міхасёвы прыгоды», «Савось-распуснік» і «Рак-вусач» у новым выданні і афармленні.

Праўнучка Якуба Коласа і галоўная захавальніца Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч у Мікалаеўшчыне, падчас свята «Каласавіны-2020»

– Ініцыятыва ў выхадзе выданняў належыць малодшаму сыну Якуба Коласа – Міхаілу Канстанцінавічу Міцкевічу. Ён, на жаль, не паспеў пабачыць іх, таму адна з кніг, «Міхасёвы прыгоды», дзе ён з’яўляецца прататыпам галоўнага героя, прысвечана яго памяці, – адзначыла праўнучка Якуба Коласа і галоўная захавальніца Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.

Вельмі важна, што творы беларускага песняра гучаць для дзіцячай аўдыторыі і сёння. На іх выхоўваецца любоў да беларускай мовы, літаратуры і культуры, да сваёй Бацькаўшчыны.

У сваіх творах Колас з уласцівай яму прастатой і вобразнасцю дае дзецям уяўленне пра разумныя забавы на ўлонні прыроды, вучыць разумець яе і жыць у гармоніі з сусветам.

Ад удзячных землякоў у памяць пра народнага паэта Беларусі Якуба Коласа плануецца ўстанавіць помнік на яго радзіме, у Стоўбцах. Ужо падрыхтаваны эскізны праект помніка і адкрыты дабрачынны рахунак для збору грашовых сродкаў. Не заставайцеся ўбаку!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *