«Марк-Формэль» – новая мадэль

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

У жніўні ў магазіне «Дзіцячы свет» райцэнтра адкрылася фірменная секцыя вядомага ў нашай краіне прадпрыемства па выпуску трыкатажу і бялізны «Марк-Формэль».

Прадукцыя гэтай кампаніі вызначаецца сучаснымі распрацоўкамі дызайнераў, выраблена з натуральных матэрыялаў. Многія пакупнікі даўно ўжо спыняюць свой выбар на бялізне і трыкатажы фірмы «Марк-Формэль». Вытворцы прапаноўваюць прадукцыю для ўсёй сям’і  – як для дарослых, так і для дзяцей. Акрамя ніжняй бялізны, трыкатажу, фабрыка выпускае шкарпэткі, а  апошнім часам – і дзіцячыя калготы.

Прадстаўнікі прадпрыемства перад урачыстым адкрыццём фірменнай секцыі папрацавалі разам з работнікамі кааппрамгандлю. Было набыта сучаснае гандлёвае абсталяванне, улічаны ўсе пажаданні і вытворцаў, і гандлёвых работнікаў.

Пакупнікі «на ўра», з удзячнасцю кіраўніцтву райспажыўтаварыства і кааппрамгандлю прынялі адкрыццё фірменнай секцыі, аб чым засведчыў тавараабарот першага дня работы і наступных тыдняў.

Вытворцы, якія прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці секцыі, выказалі гатоўнасць клапаціцца аб багатым асартыменте, аб правядзенні сезонных распродажаў і рэкламных акцый. Усё гэта –  крок насустрач пакупніку.

Дырэктар кааппрамгандлю Лідзія Далідовіч засвядчае, што ўсе фірменныя секцыі і магазіны, якія былі адкрыты ў нашым горадзе раней: («Пінскдрэў», «Свет касметыкі», «Світанак»),  апраўдалі  чаканні і арганізатараў гандлю, і пакупнікоў. Магазіны прадукцыйна працуюць, спяшаюцца выканаць заяўкі і пажаданні наведвальнікаў, прадастаўляючы багаты выбар айчынных тавараў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *