Ад расчысткі снегу да кошту лекаў

VI Всебелорусское народное собрание Важное

image_pdfimage_print

Грамадская прыёмная ў Стоўбцах працягвае сваю работу. Мэта яе – выслухаць кожнага і дапамагчы вырашыць розныя праблемы.

У сераду ў грамадскай прыёмнай дзяжурыў старшыня Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык.

Паступіла вялікая колькасць зваротаў ад жыхароў Стаўбцоўшчыны, якія тычыліся ачысткі вуліц ад снегу. Жыхарка вёскі Куль Соф’я Бібік звярнула ўвагу на арганізацыю пасажырскіх перавозак у раёне Стаўбцоўскай ЦРБ, асабліва для людзей з інваліднасцю. Жыхары Кляцішча просяць добраўпарадкаваць аўтобусны прыпынак, а таксама вырашыць праблему наконт бадзяжных сабак. Ніна Кавалеўская з Рубяжэвічаў звярнулася ў грамадскую прыёмную з некалькімі пытаннямі, такімі як работа водаправодных калонак у іх аграгарадку, пральні ў Стоўбцах, павышэнне цэн на лекі. Таццяна Бельская занепакоена тым, як перавесці чэкі «Маёмасць» у чэкі «Жыллё». Таксама паступіў зварот, які тычыўся перагляду рэжыму работы прыватнага прадуктовага магазіна ў Стоўбцах.

Пытанні ўзяты на кантроль і па магчымасці будуць вырашацца.

Звернемся ў сектар па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, каб даведацца, якія пытанні разгледжаны. Так, наконт звароту пра якасць хлеба адміністрацыя Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства паведаміла наступнае: штодзень вядзецца кантроль за якасцю гатовай прадукцыі, захаваннем тэхналагічнага працэсу, узоры вырабаў дастаўляюцца ў Стаўбцоўскі РЦГіЭ. Але, у сувязі са зваротам, будуць узмоцнены меры кантролю за якасцю прадукцыі.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *