У ПМК пашырыцца фронт работ

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» набыло экскаватар ДЭМ 310. Працаваць на ім даверана Вікенцію Белановічу. 

Вадзіцель Вікенцій Белановіч рыхтуе новую тэхніку да работы

Мы якраз сфатаграфавалі Вікенція Мікалаевіча, як ён рыхтаваў экскаватар да работы. Аглядаў яго, змазваў дэталі і вузлы. Відавочна, што вадзіцель ведае сваю справу, любіць тэхніку.

Стаўбцоўская ПМК набыла экскаватар у лізінг

Так і ёсць: у ПМК Вікенцій Белановіч працуе з 2013 года, добра сябе зарэкамендаваў. За ім таксама замацаваны трактар МТЗ. На якой тэхніцы ён завіхаецца, залежыць пераважна ад сезона. З новым экскаватарам Вікенцій Белановіч будзе запатрабаваны на розных аб’ектах. Паколькі глыбіня  капання экскаватара гэтай маркі складае амаль пяць метраў, а грузападымальнасць пярэдняга каўша – тры тоны, то без такой тэхнікі не абысціся пры пракладванні сетак водазабеспячэння, на іншых земляных работах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *