Падзеі і здарэнні за тыдзень

Ахова правапарадку Важное Соцыум

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне тры шлюбы і зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі тры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Васіліса Кутас, Аліса Турко і Варвара Бычкевіч.

 

Пракуратурай раёна выяўлены зямельныя ўчасткі, якія заняты ачышчальнымі збудаваннямі і не маюць балансатрымальніка, на даны момант не эксплуатуюцца, не агароджаны, і гэта можа выклікаць траўміраванне і гібель людзей. Па даных фактах дырэктару КУП «Слуцкводаканал» і старшыні райвыканкама ўнесены прадстаўленні.

 

У пажарнай часці ты-дзень прайшоў спакойна.

 

Міліцыяй зарэгістравана 115 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 15 крымінальных спраў, у 13 з іх устаноўлены падазроныя. Нецвярозы грамадзянін пагражаў расправай сваёй маці. У Семенчыцах зламыснік тройчы пранік у дачныя дамы і вынес адтуль электраінструмент, прадукты харчавання і спіртное.

 

Суд пакараў штрафам у памеры 116 рублёў 45-гадовага стаўбчаніна, які ў нецвярозым стане аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. 38-гадовы жыхар Наваколасава паўторна на працягу года выкраў з магазіна бутэльку гарэлкі, за што арыштаваны на сем сутак.

 

ДАІ выявіла 84 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў і 14 недысцыплінаваных пешаходаў. Падчас акцыі «Цвярозы вадзіцель» былі затрыманы трое вадзіцеляў (адзін з іх – механізатар ААТ «Налібакі Агра»– рухаўся на трактары ў дзённы час па вуліцы ў Прудах з утрыманнем у крыві 0,7-0,8 праміле алкаголю). Зафіксавана 14 ДТЗ.

 

«Хуткая» выязджала 250 разоў, у тым ліку 10 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ    

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *