Праходзіць месячнік пажарнай бяспекі

Ахова правапарадку Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік пажарнай бяспекі, і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з прадстаўнікамі іншых суб’ектаў прафілактыкі, у тым ліку рэдакцыяй газеты, наведалі жыхароў Мікалаеўшчынскага і Старасвержанскага сельсаветаў.

У першую чаргу зайшлі ў тыя домаўладанні, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і і сем’і з малалетнімі дзецьмі, адзінокія пенсіянеры, людзі з інваліднасцю. Не былі пакінуты без увагі грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

У ходзе такіх рэйдаў выратавальнікі не толькі выяўляюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, але і прымаюць  меры, каб іх выправіць.

На даны момант асаблівая ўвага звернута на стан печаў. Гаспадарам чарговы раз нагадалі пра неабходнасць ачышчаць дымаход ад сажы не радзей чым раз у два месяцы і падтрымліваць чысціню на гарышчы. Яны папярэджаны пра тое, што нельга выкарыстоўваць пры распальванні лёгкія на загаранне вадкасці, пакідаць  топачныя дзверцы адкрытымі і распаленую печ без нагляду, каб не выклікаць пажар.

У пераважнай большасці дамоў на падлозе перад топкай прыбіты металічны ліст. Памер яго павінен быць не менш за 50×70 см.

Акрамя таго, у пажарна-прафілактычнай рабоце з жыхарамі раёна абавязкова закранаюць тэму наступстваў курэння ў жылых памяшканнях і неабходнасці аснашчэння жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Зразумела, што выратавальнікі тлумачаць і даюць парады, аднак адказнасць за ўласную бяспеку нясе кожны з нас самастойна.

Павінна навесці на роздум, што ў жылым фондзе не змяншаецца колькасць пажараў. І прычына іх часцей за ўсё – неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама тыя недахопы, якія мы лічым нязначнымі, дробязнымі, а яны знішчаюць нажытую маёмасць і нават забіраюць жыцці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *