На прасторах Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

ГАЗІФІКАЦЫЯ: ДЛЯ КААПЕРАТЫВАЎ

Сёлета атрымаюць прыродны газ члены спажывецкіх  кааператываў «Баханы» (вёска Баханы), «Барок» (вёска Барок) і «Званочак» (вёска Зарэчча Дзераўнянскага сельсавета). Пуск газу ўжо адбыўся для членаў кааператыва «Ніўнае» (вёска Ніўнае).

Пра гэта паведаміла галоўны інжынер РУ «Стоўбцырайгаз» Наталля Астроўская. Акрамя таго,  удакладніла яна, прадпрыемствам вядзецца праектаванне газавых сетак у дачыненні да яшчэ трох кааператываў раёна: «Старына», «Мешычы» і «Ячнае-Ячонка».  Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368, членам спажывецкіх кааператываў, створаных з мэтай газіфікацыі, аказваецца дзяржаўная падтрымка на будаўніцтва магістральных ліній газазабеспячэння. Чарговасць будаўніцтва кааператываў вызначаецца раённым выканаўчым камітэтам.    

 

КАДРЫ: ПЛЮС 12 УРАЧОЎ

Цэнтральная раённая бальніца прыняла ў свой штат 12 урачоў – маладых спецыялістаў. Штат папоўніўся двума акушэрамі-гінеколагамі, анколагам, двума рэнтгенолагамі, трыма ўчастковымі тэрапеўтамі, педыятрам, хірургам, двума стаматолагамі. Набірацца вопыту ў райбальніцы будуць і тры ўрачы-інтэрны. Хтосьці з папярэдніх інтэрнаў застаўся працаваць у райбальніцы ўрачом.

Прыехалі пасля заканчэння медыцынскіх устаноў і 11 маладых спецыялістаў сярэдняга медперсаналу – медсёстры, фельчары, фельчары-лабаранты. Усіх іх гасцінна прынялі са спадзяваннем, што стаўбцоўская раённая бальніца стане ім пастаянным месцам работы.

 

У СЕЛЬГАСТАВАРЫСТВАХ: ПРАЦУЮЦЬ З ПРЫБЫТКАМ

Нарошчванне прадукцыйнасці малочнага статка ў вытворцаў гэтай жывёлагадоўчай прадукцыі сёння ў цэнтры ўвагі. Яе штодзённы ўлік вядзецца па некалькіх паказчыках. З пачатку года ў ААТ «Вялікі Двор» прададзена 3937 тон малака ў заліковай вазе. Таварнасць склала 91,1 працэнта. Выручана ад рэалізацыі прадукцыі 16,5 мільярда  рублёў. Пры гэтым за пастаўку перапрацоўшчыкам малака самай высокай якасці, гатункам «Экстра», дадаткова атрыманы  мільярд 454 мільёны рублёў. Сабекошт вытворчасці аднаго кілаграма запатрабаванай на рынку  прадукцыі складае 1903 рублі. Такім чынам малочны цэх таварыства працуе з прыбыткам, рэнтабельнасць малака дасягнула 66,7 працэнта.

 

МАЛАДЗЁЖНАЕ: ПРАЦУЮЦЬ З ПРЫБЫТКАМ

Нарошчванне прадукцыйнасці малочнага статка ў вытворцаў гэтай жывёлагадоўчай прадукцыі сёння ў цэнтры ўвагі. Яе штодзённы ўлік вядзецца па некалькіх паказчыках. З пачатку года ў ААТ «Вялікі Двор» прададзена 3937 тон малака ў заліковай вазе. Таварнасць склала 91,1 працэнта. Выручана ад рэалізацыі прадукцыі 16,5 мільярда  рублёў. Пры гэтым за пастаўку перапрацоўшчыкам малака самай высокай якасці, гатункам «Экстра», дадаткова атрыманы  мільярд 454 мільёны рублёў. Сабекошт вытворчасці аднаго кілаграма запатрабаванай на рынку  прадукцыі складае 1903 рублі. Такім чынам малочны цэх таварыства працуе з прыбыткам, рэнтабельнасць малака дасягнула 66,7 працэнта.

 

МАЛАДЗЁЖНАЕ: У СТУДАТРАДАЎСКУЮ ВОСЕНЬ

Завяршаецца студэнцкае лета, на працягу якога на Стаўбцоўшчыне дзейнічалі чатыры студэнцкія атрады.

Усе студатрады працавалі на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Нёман». Апошні з іх – «Юнацтва»,  у складзе васьмі чалавек, – узначальвала Паліна Варанецкая. Сама камандзір у сваім юнацтве была актыўным членам БРСМ, сярод тых няўрымслівых валанцёраў, якія бралі ўдзел у трэнінгах па ВІЧ/СНІД па прынцыпе «Роўны навучае роўнага». Будучы ў «Нёмане», яна таксама праводзіла з дзецьмі прафілактычныя гутаркі, знаходзіла магчымасць, каб перадаць ім не толькі свае веды, а і аптымістычны настрой. Рабяты, якія адпачывалі падчас апошняй лагернай змены, хутка ацанілі Палініны якасці і адказвалі ёй узаемнасцю.

– Усе чатыры студатрады (а гэта 36 чалавек) на працягу чатырох лагерных змен адпрацавалі так, што пакінулі пасля сябе добры след і самі засталіся задаволенымі прайшоўшым летам, –  падвяла вынікі студэнцкага лета-2014 першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.        

Аднак студатрадаўскі рух на гэтым не завяршаецца. Пад эгідай БРСМ на базе школ раёна будуць створаны сельскагаспадарчыя атрады, якія будуць аказваць дапамогу мясцовым гаспадаркам ва ўборцы ўраджаю караняплодаў. Плануецца ахапіць сельгасатрадамі не менш за 170 чалавек.

 

ФУТБОЛ: НА ПЕРАПРАВЕ

Завяршаецца першы этап розыгрышу чэмпіянату вобласці. У дзвюх падгрупах, дзе па 10 камандаў, вызначацца па чатыры лепшыя, якія і павядуць на фінальнай стадыі спрэчку за прызы.

Падгрупу «Б» узначальвае ФК «Старыя Дарогі»: 38 набраных ачкоў – важкае лідарства калектыву. На 10 балаў менш у камандаў «Гарадзея-2», «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» і нашай «Нёман-Агра». Акурат з «Зоркай» і сустрэліся стаўбчане ў шаснаццатым туры. Абедзве каманды імкнуліся да перамогі, аднак разышліся мірам. Лік 3:3 усё ж сведчыць пра бескампраміснасць барацьбы. Два галы ў вароты сапернікаў правёў Дзмітрый Касцюк, яшчэ адзін на рахунку Дзмітрыя Гаўрыловіча. Настойліва атакавалі і гаспадары, футбалісты Пухаўшчыны, ім таксама было  што даказваць. І атрымалася такая вось баявая раўнавага.

Сёння «Нёман-Агра» прыме на стадыёне «Юнацтва» ФК «Клецк-2». Перамога практычна гарантуе стаўбчанам месца ў турніры мацнейшых.

 

ВЫНІКІ: ТАВАРНАСЦЬ – ВАЖНЕЙШЫ ПАКАЗЧЫК

Падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за паўгоддзе. Прычым упершыню прыведзены адзін з важнейшых паказчыкаў эфектыўнасці вытворчасці малака – таварнасць. Бо менавіта ад выручкі залежыць, ці здолее гаспадарка працаваць на прынцыпах самафінансавання. Сярод раёнаў вылучаецца Іванаўскі, дзе таварнасць склала 92,1 працэнта. У нашым раёне гэты паказчык раўняецца 89,6 працэнта, пры сярэднерэспубліканскім 88,8. Па вытворчасці  малака і мяса нашы жывёлаводы крыху  саступілі і перамясціліся на трыццатае месца, у лідарах Гродзенскі раён. Сярод комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы вытворчае падраздзяленне ААТ «Вялікі Двор» займае 29 прыступку, а ААТ «Дзераўное» – 64-ю. Першыя тут капыляне  – ААТ «Старыца-Агра». Комплекс па вырошчванні  і адкорме свіней ААТ «Вішнявецкі-агра», на жаль, апынуўся на апошнім месцы, а на першай прыступцы – СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна. СЗАТ «Агракамбінат «Колас» па-ранейшаму ў залатой сярэдзіне.

 

БЕРАЖЛІВАСЦЬ: ВУЧЫЦЦА АШЧАДНАСЦІ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму за першае паўгоддзе выканаў усе планавыя заданні па зборы металалому, макулатуры і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

У скарбонцы – старанні кожнай навучальнай установы. Дзераўнянская сярэдняя школа, напрыклад, сабрала 18 з паловай тон металалому – самы высокі вынік. Добра папрацавалі па зборы металалому калектывы Вішнявецкай СШ, гімназіі № 1, Шашкоўскай СШ, СШ № 2, Навасвержанскай, Старасвержанскай сярэдніх школ. Самы высокі аб’ём макулатуры сабрала СШ № 2 – каля 8 тон, шэсць тон – Рубяжэвіцкая СШ, пяць – СШ № 3. Налібацкая СШ здала адну тону 300 кілаграмаў шкла. Усяго ў школах і дашкольных установах раёна за паўгода сабрана 90 тон металалому, 53 тоны макулатуры, каля пяці тон шкла, каля тоны пластыкавых бутэлек.

Збор другаснай сыравіны ў навучальных установах раёна працягваецца. 

 

РЭАЛІІ: ПОГЛЯД НА НОВЫ МАГАЗІН

Блізіцца да завяршэння будаўніцтва яшчэ аднаго, дзясятага па ліку, фірменнага магазіна Стаўбцоўскага мясакамбіната. Ужо ў верасні ён прыме сваіх першых пакупнікоў. 

Новы магазін узводзіцца ў ажыўленым шматпавярховым мікрараёне Стоўбцаў, па вуліцы Міру. Праўда, сярод навакольных «высотак» будучая гандлёвая кропка глядзіцца зусім непрэзентабельна, не мае таго размаху, які павінен быў быць. Чаму так? Кіраўніцтва філіяла патлумачыла, што з-за недахопу выдзеленых фінансавых сродкаў прыйшлося пераглядаць праект будаўніцтва. Першапачаткова, калі перапрацоўшчыкам быў выдзелены зямельны ўчастак па вуліцы Міру, планавалася, што на ім з’явіцца прыгожы двухпавярховы будынак, у якім, акрамя гандлёвых плошчаў, размесціцца ўтульнае кафэ. Але пакуль справа дайшла да будаўніцтва, прадпрыемства было пераўтворана ў структурнае падраздзяленне Мінскага мясакамбіната і  пазбавілася юрыдычнай самастойнасці. Пасля настойлівых перакананняў наконт неабходнасці будаўніцтва фірменнага магазіна мясакамбіната ў новым мікрараёне Стоўбцаў, кіраўніцтвам Мінскага мясакамбіната быў зацверджаны іншы праект магазіна – значна больш сціплы (плошчай 150 м2), які на даны момант і рэалізуецца.

– У далейшым пастараемся дабудаваць да магазіна кафэ, расшырыць яго плошчы, – бачыць выйсце дырэктар філіяла Рамуальда Бурдукевіч.

А надзею на добрую перспектыву даюць вынікі работы калектыву. Упершыню за апошнія некалькі гадоў, якія калектыў стаўбцоўскіх мясаперапрацоўшчыкаў падлічваў страты, за першае паўгоддзе 2014 года атрыманы чысты прыбытак у памеры  мільярд 700 мільёнаў рублёў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДА АЦЯПЛЯЛЬНАГА СЕЗОНА: З ІНАВАЦЫЙНЫМ ПАДЫХОДАМ

Асноўны клопат камунальнікаў напярэдадні чарговага ацяпляльнага сезона – нарыхтаваць максімальны аб’ём дроў.

– Заданне па нарыхтоўцы дроў амаль выканалі. На даны момант для нашых кацельняў назапашана 4 800 кубаметраў  дроў, –  удакладніў дырэктар аб’яднання камунальных службаў Дзмітрый Шкляр. –  Асноўную частку мясцовых відаў паліва здабывалі сваімі сіламі, а астатняе закупілі ў лясгаса, выкарыстоўваючы самавываз.

Сёлета ў працэсе нарыхтоўкі  камунальнікамі быў прыменены інавацыйны метад: у Дзераўной усе аператары кацельні  на летні перыяд былі пераведзены на работу ў лесе, на чатырох дзялянках. Акрамя таго, традыцыйна былі прыцягнуты на дапамогу  па дагаворы і сезонныя работнікі.

 

КАЦЕЛЬНЯ ДЛЯ ШКОЛЫ

Аб’яднаннем камунальных службаў праведзены тэндар на выбар падраднай арганізацыі  на будаўніцтва новай кацельні для Нававёскаўскай школы.

Падраднай арганізацыяй выбрана Стаўбцоўскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне, якое абавязуецца ўзвесці модульную кацельню на цвёрдых відах паліва за два месяцы.

Як адзначыў дырэктар АКС Дзмітрый Шкляр, у раёне працягваецца вынас «наверх» старых падвальных кацельняў (самі па сабе яны ўяўляюць небяспеку для аб’ектаў з масавым знаходжаннем дзяцей) і будаўніцтва замест іх новых. Паколькі дзейнічае спецыяльная праграма будаўніцтва новых цеплакрыніц, фінансаванне прадугледжана з мясцовага бюджэту.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *