Тэст для выезду за мяжу

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Пасля каранцінных абмежаванняў адноўлены транспартныя стасункі паміж Беларуссю і Расіяй, і для тых, хто перасякае мяжу, уведзена патрабаванне аб наяўнасці ПЦР-тэста на адсутнасць інфекцыі COVID-19. У рэдакцыю звяртаюцца нашы чытачы з пытаннем, дзе праводзіцца такое даследаванне.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Загадчыца паліклінікі Стаўбцоўскай ЦРБ Інеса Дударэвіч патлумачыла, што ў Стоўбцах лабараторныя даследаванні на COVID-19 праводзяцца толькі па паказаннях, у выпадку шпіталізацыі. Тэст для выезду за мяжу можна зрабіць у Мінску і ва ўсіх абласных гарадах рэспублікі.

Міністэрствам аховы здароўя вызначаны пералік лячэбных устаноў, якія праводзяць лабараторныя даследаванні на  COVID-19 для выезду за мяжу на платнай аснове. Сярод  іх – Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама ўсе шэсць абласных цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На сайтах гэтых устаноў можна знайсці кантактную і іншую інфармацыю. Для здачы тэста ўкаранёны папярэдні запіс, можна зрабіць электронную заяўку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *